Радаўніца
Ра́даўніца, Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень — дзень памінання памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь — нябожчык.
Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.
Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. I хоць існуе звычай памінальнай трапезы, у тым ліку вялікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаенні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.
Глядзі таксма [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Народныя святы славян | |
|---|---|
|
Каляды / Перша Каляда • Васілёў вечар / Шчодрык / Аўсень • Вадзяная куцця • Грамніцы (Стрэчанне) • Уласьеў дзень (Валасся) • Масленіца • Саракі • Благавешчанне • Вербная нядзеля • Вялікі тыдзень (Чысты тыдзень) • Вялікдзень • Вялікодны тыдзень • Праводная нядзеля • Ярылавіца • Радаўніца • Юр'еў дзень • Мікола вясновы • Ушэсця • Сёмуха • Троіцкія Дзяды • Тройца • Троіцкі тыдзень • Купалле • Пятрок • Ілля • Мядовы Іспас • Яблычны Іспас • Трэці Іспас • Першая Прачыстая (Дажынкі) • Другая Прачыстая (Багач) • Трэцяя Прачыстая (Пакровы) • Асеннія Дзяды (Дзмітраўская субота) • Дзмітроў дзень • Кузьма і Дзямьян • Мікола зімні |