Каляды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каля́ды (ад лац.: Calendae календы — назва першага дня кожнага месяца ў рымлянаў) — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і святкаванняў займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркаванае да рэлігійных святаў Раства Хрыстова і Вадохрышча. На Беларусі хрысціянскі рытуал святкавання Калядаў шчыльна пераплецены з народнай святочнай традыцыяй. Каляды працягваюцца з 24 снежня да 6 студзеня. Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у вечар перад Новым годам, посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

Змест

[правіць] Свята Ражства Хрыстова

[правіць] Гісторыя з'яўлення свята

У хрысціянскай царкве з канца II стагоддзя аж да IV стагоддзя падзеі Ражства ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з'яўленне асобнага свята Ражства і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[1] Верагодна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[2]

[правіць] Даты святкавання ў розных цэрквах

Рымска-каталіцкая царква і большасць пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучаснаму грыгарыянскаму календару.

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская праваслаўныя цэрквы і Афон, а таксама старажытнаўсходнія і ўсходнекаталіцкія цэрквы святкуюць 25 снежня па юліянскім календары (т. з. «старому стылю»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага грыгарыянскага календара.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Эладская і некаторыя іншыя праваслаўныя цэрквы святкуюць 25 снежня па новаюліянскаму календару, які супадае з сучасным грыгарыянскім календаром, гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Ражство па «новым стылі».

У Армянскай царквы Ражство, як у старажытнай Царкве, святкуецца 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення.

[правіць] Дзяржавы, у якіх Ражство Хрыстова — выхадны дзень

[правіць] Адзіны выхадны дзень

[правіць] Два выхадных дні

[правіць] Тры выхадных дні

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. Гісторыя свята Ражства Хрыстова
  2. Каталіцкі свет святкуе Ражство
  3. Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб'яву 7 студзеня (Ражства Хрыстова) непрацоўным днём»
  4. Як Дзень падарункаў
  5. Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc (балг.) 
  6. Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.) 
  7. У пярэдадне Ражства Літва будзе адпачываць


Шаблон:Федэральныя святы ЗША

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах