Янка Бобрык
| Янка Бобрык | |
![]() |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Іван Іванавіч Бобрык |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
г. п. Глуск |
| Дата смерці: | |
| Род дзейнасці: |
паэт |
Янка (Іван Іванавіч) БОБРЫК (21 ліпеня 1905, Глуск Магілёўскай вобласці — 25 жніўня 1942, Ленінград) — беларускі паэт[1].
Змест |
Біяграфія [правіць]
У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ[1], аспірантуру Акадэміі мастацтва ў Ленінградзе (1934[1]). Працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёна, быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе[1], працаваў у Беларускім дзяржаўным кіно[1], упраўленні па справах мастацтваў Ленінградcкага гарвыканкама[1]. У 1938 ажаніўся з паэткай Наталляй Вішнеўскай.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны па стане здароўя быў зняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 года дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэння[1]. У канцы ліпеня 1942 яго знясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.
Творчасць [правіць]
Друкаваўся з 1924 года. Выдаў зборнік вершаў «Пунсовае ранне» (1926, разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам[1]). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у друку з апавяданнямі і нарысамі.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986. С. 160—163.
- Грахоўскі С. «Кветкі і вечны агонь»//www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
Спасылкі [правіць]
- Бобрык Янка (Іван Іванавіч) // Магілёўская абласная бібліятэка
