Янка Трацяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Трацяк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 сакавіка 1956(1956-03-17) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці культуролаг, пісьменнік, публіцыст
Гады творчасці з 1990
Жанр верш[d], пародыя, раман і публіцыстыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17 сакавіка 1956 г., в. Труханава, Смаргонскі раён) — беларускі культуролаг, пісьменнік.  Сябар  Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Ракавецкай і Вярэбушскай базавых школах Смаргонскага раёна, скончыў СПТУ № 18 у г. Ашмяны (1974). Служыў у войску (1975—1977), працаваў выпрабавальнікам-кіроўцам на Мінскім трактарным заводзе (1977—1979). Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура (1985). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў (1985—1991). Ад 1991 г. — на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГрДУ) імя Янкі Купалы (навуковы супрацоўнік, лабарант, загадчык лабараторыі, выкладчык, ад 2001 — дацэнт). Скончыў (завочна) аспірантуру па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры» (1997) пры ГрДУ. У 2000 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме «Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. — 1939 г.)». Атрымаў званне дацэнта культуралогіі (2003). У дадзены момант — дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы.

Навуковая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як навуковец з’яўляецца аўтарам каля двухсот публікацый на тэмы гісторыі беларускай культуры, гісторыі рэлігіі і канфесійнага руху, турыстыкі. Аўтар грунтоўных даследаванняў у Беларусі і ў свеце тэмы Беларускага каталіцкага духавенства; выдаў манаграфіі: «Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі» (2013) і «Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя. У 2 ч. Ч. 1» (2019).

Педагагічная дзейнасць рэалізавалася ў распрацоўцы новых праграм і курсаў для студэнтаў розных факультэтаў універсітэта: «Беларуская культура ў кантэксце еўрапейскай культуры», «Біблія ў кантэксце беларускай культуры», «Рэлігія ў сістэме беларускай культуры», «Канфесійны рух у Беларусі», «Ментальнасць беларусаў», «Тапанімія Беларусі», «Культурна-пазнавальны турызм» і іншыя. З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў: «Біблія ў кантэксце беларускай культуры» (2003), «Уводзіны ў турызм: метад. рэк.» (2011), «Культурны турызм…» (2014).

Літаратурная дзейнасць і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем «На парадку дня» («Вожык», 1991, № 8). Аўтар кніг: «Партрэты ў інтэр’еры Гародні: пародыі, эпіграмы» (2013) і «Саветы» (заходнебеларускі раман-хроніка, 2015). Галоўны рэдактар і ўкладальнік літаратурнага альманаху Гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Новы Замак» (ад № 6, 2017).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы: біяграфічны даведнік. — Гродна, 1999.
  • Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000.
  • Сяргей Чыгрын. Янка Трацяк: «Галоўнае, каб дапісаць тое, што распачата» // Czasopis, Беласток, 2019, № 5(324).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]