Ян Аношка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Аношка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1775
Месца нараджэння
Дата смерці 1820 ці 1827
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Ян Аношка (польск.: Jan Onoszko; каля 1775, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1820 або 1827) — польскі і беларускі паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясняюць яго з ксяндзом Янам Аношкам  (польск.), рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (18231831).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне («Сон», «Да бога»).

У 1828 Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборніку «Вянок з папараці» (Вільня, 1842). Пра Аношку як «беларускага паэта» пісалі Р. Падбярэскі, рускі бібліёграф Р. Генадзі  (руск.). На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. — Мн., 1988. — С. 451—454.