Яраслаў Мікалаевіч Шкурко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яраслаў Шкурко
Поўнае імя Яраслаў Мікалаевіч Шкурко
Нарадзіўся 8 лютага 1991(1991-02-08)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Украіна
Рост 167 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2001—2006 Украіна ДЮСШ Керч
2006—2007 Беларусь РЦАП-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2009—2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 50 (8)
2011—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 107 (12)
2015—2016 Беларусь Славія (Мазыр) 52 (4)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (0)
2017—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 53 (5)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 21 (4)
2021—2023 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 69 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2024.

Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[3]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[4]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[5]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[6]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[7]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[9], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[10]. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну»[11].

У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.

У лютым 2023 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[12]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дарыда Беларусь 3 0
2008 дубль Дарыда Беларусь 14 0
2009 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 11 0
2010 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 24 7
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 15 1
2011 (2) Д3 Смалявічы Беларусь 13 1
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 35 4
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 30 5
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 29 2
2015 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 23 0
2016 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 29 4
2017 (1) Д1 Нафтан Беларусь 13 0
2017 (2) Д2 Белшына Беларусь 15 4
2018 Д2 Белшына Беларусь 17 1
2019 Д2 Белшына Беларусь 21 0
2020 Д3 Дняпро Беларусь 21 4
2021 Д3 Макслайн Беларусь 20 2
2022 Д2 Макслайн Беларусь 22 1
2023 Д2 Макслайн Беларусь 27 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yaroslav Shkurko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/yaroslav_shkurko/
  3. Ярослав ШКУРКО: «Я чувствую себя здесь своим» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Смалявічаў-СТІ» (26 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 лютага 2024.
  4. Вратарь "Слонима" и полузащитник "Смолевичей-СТИ" могут пополнить ряды "Славии" (руск.). football.by (3 снежня 2014). Праверана 9 лютага 2024.
  5. Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 9 лютага 2024.
  6. Просмотр Шкурко в «Погони» Седльце завершился, стороны не сошлись в условиях контракта (руск.). by.tribuna.com.
  7. Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  8. Теверов, Шкурко и Лепский покинули "Нафтан" (руск.). football.by (7 ліпеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  9. Шкурко и Дергай перешли в "Белшину" (руск.). football.by (27 ліпеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  10. Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 9 лютага 2024.
  11. Трапашко и Шкурко покинули "Белшину" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2023. Праверана 9 лютага 2024.
  12. Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 9 лютага 2024.
  13. 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (руск.). bel.football (3 снежня 2023). Праверана 9 лютага 2024.