З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ясно́тка (Lamium): род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства губакветных. Каля 40 відаў (на 1974), пашыраныя пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар'я.
У Беларусі — 5 відаў[3]: яснотка белая або глухая крапіва (Lamium album) (лекавая і меданосная расліна), яснотка сцеблаабдымная (Lamium amplexicaule), яснотка плямістая (Lamia maculatum), яснотка пурпуровая або шанта чырвоная (Lamium purpureum), Lamium hybridum.
Расліны выш. 10—100 см. Сцяблы граністыя. Лісце супраціўнае, цэласнае. Кветкі жоўтыя, беля, чырвоныя, ружовыя, сабраныя ў густыя пазушныя кальчакі. Плод — 4 арэшкі. Растуць на палях, у лясах.
Зноскі