Яхідна, міфалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Яхі́дна, Эхідна (стар.-грэч.: Ἔχιδνα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] велічэзная напаўжанчына-напаўзмяя[2].

Дачка Форкія і Кето, якая жыла пад зямлёй у кілікійскіх Арымах[3], або дачка Тартара і Геі[4], або дачка Перанта і Стыкс[5], або дачка Фанета[6].

Сястра і жонка Тыфона, маці двухгаловага сабакі Орфа[7], трохгаловага Кербера[8], Лярнейскай гідры[9], Нямейскага льва (ад Тыфона ці Орфа), Хімеры[10], Сфінгі[11], Калхідскага Цмока (па версіі) і Эфона[12] (арла Зеўса, які дзюбаў печань Праметэя).

Малявалася ў выглядзе жанчыны з прыгожым тварам і плямістым змяіным целам, сумяшчаючы ў сабе прыгажосць і люты характар. Завецца стогаловай[13]. Выкрадала падарожнікаў.

Паводле Піндара, яна прагрызлася на святло з чэрава маці[14]. З яхіднай параўноўваў Гая Калігулу Тыберый[15].

У розных варыянтах міфаў Яхідна была забіта Гераклам, Белерафонтам ці Эдыпам. Яшчэ па адным варыянце, была задушана ў сне Аргусам[16].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991—92. В 2 т. Т. 2. С. 675, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 497; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2; 3, 1; 5, 10—11; III 5, 8; Э I 1
  2. Гесіёд. Тэагонія 295—305
  3. Гесіёд. Тэагонія, 295—305
  4. Апаладор. Міфалагічная бібліятэка, II 1, 2
  5. Эпіменід, фр. 5 Якобі = Паўсаній. Апісанне Элады VIII 18, 2
  6. Орфіка, фр. 58 Керн
  7. Гесіёд. Тэагонія 309
  8. Гесіёд. Тэагонія 310; Гігін. Міфы 151
  9. Гігін. Міфы. Уводзіны 39
  10. Гесіёд. Тэагонія 319—325; Гігін. Міфы 151
  11. Гесіёд. Тэагонія 326; Гігін. Міфы 151
  12. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11
  13. Арыстафан. Жабы 473
  14. Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 32
  15. Святоній. Калігула 11
  16. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2