Калігула

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Калігулы

Калігула (па-лацінску: Caligula), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 годзя.

Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка "Калігула" паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.

Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявы[1]. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенат[2]. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі "выбіваў" грошы.

Нарэшце, у 41 годзу ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.

Зноскі

  1. Светоній. Калігула, 22
  2. Светоній. Калігула, 55