Яцак Сапліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Яцак Сапліца (польск.: Jacek Soplica) — адзін з герояў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», бацька галоўнага героя Тадэвуша Сапліцы, шляхціч, святар з ордэна бернардынцаў.

Яцак Сапліца абараняе пана. Сцэна зроблена са слановай косці на баку скрынкі з чырвоным дрэвам, прызначанай для захоўвання рукапісу «Пан Тадэвуш». Праца скульптара Юзафа Бжастоўскага з 1873 г. па малюнку Юліуша Косака. Калекцыя Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх ва Уроцлаве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сярэднязаможнага шляхцкага роду. У маладосці Яцак часта наведваў магната Стольніка Гарэшку. Стольнік падтрымліваў з ім сяброўства, бо яму былі неабходны галасы Сапліцаў на сейміках. У Гарэшкі была прыгожая дачка Ева, у якую юнак закахаўся. Аднак, баючыся насмешак, Яцак не стаў прасіць яе рукі. Пасля гэтага Сапліца вырашыў не толькі не навадваць дом магната, але і назаўсёды пакінуць радзіму. Перад тым, аднак, апошнім разам наведаць Стольніка, спадзяючыся, што той змякчыцца сэрцам і не дасць яму з’ехаць. Атрымалася наадварот і візіт выклікаў у яго жаданне помсты, бо высветлілася, што Стольнік выдае Еву за заможнага Кашталяна. Урэшце Яцак сеў на каня і ўцёк — хацеў пачаць жыццё з нуля. Каб забыцца пра Еву, ён вырашыў ажаніцца на першай дзяўчыне, якую сустрэне. Падобны шлюб выявіўся для яго цяжкай памылкай. Сапліца ўсё яшчэ думаў пра каханую Еву, і жаданне помсты напаўняла яго ўсё болей. Ён не кахаў жонку, быў жорсткі і нахабны з ёю і пад цяжарам сваіх пачуццяў кінуўся у п’янства. Неўзабаве жонка Яцака памерла пасля нараджэння сына Тадэвуша. Напэўна, ён нарадзіўся ў 1791 годзе і быў названы ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Гэтыя падзеі прывялі да таго, што некалі паважаны Яцак Сапліца быў акружаны сорамам і ганьбай.

Аднойчы, у гневе, ён прыехаў у замак Гарэшкаў, на які тым часам напалі расійскія войскі. Убачыўшы радасць Гарэшкі пасля адбітай атакі, Сапліца пацягнуўся да стрэльбы забітага расіяніна і з яе застрэліў Стольніка. Ён быў прызнаны здраднікам і прыхільнікам расіян, якія нават хацелі ўзнагародзіць яго за гэты ўчынак, але ён адмовіўся.

Яцак быў вымушаны аддаць сына на выхаванне і з’ехаць за мяжу, дзе ўступае ў легіёны Дамброўскага, бярэ ўдзел у Італьянскай кампаніі. Атрымаўшы раненне, вырашае далучыцца да ордэна бернардынцаў і бярэ імя Робак. З гэтага часу ён служыць палітычным эмісарам. На радзіму ён прыбывае з пэўнай мэтай — агітаваць шляхту і сялян за падтрымку Напалеона, калі той пачне расійскую кампанію.

Калі ён прыбывае да Суддзі, то сустракаецца з Тадэвушам, аднак не раскрывае сваёй асобы.

Планам Яцака перашкаджае Гервазы — былы слуга Гарэшкі, які пазней прысягнуў Сапліцам. Гервацы робіць наезд, каб адабраць маёмасці ў Сапліцаў і перадаць Графу — апошняму прадстаўніку роду Гарэшкаў. Аднак планы змяняе напад расійскіх войскаў, які змушуе бакі аб’яднаць сілы супраць агульнага ворага.

Урэшце Яцак памірае ад адкрыцця старой раны, перад гэтым атрымаўшы выбачэнне ад Герваза.

На думку Кастуся Тарасава, магчыма, прататыпам персанажа быў Ян Антонавіч Сапліца, з якім Мікалай Міцкевіч — бацька Адама Міцкевіча, некалькі гадоў судзіўся за забойства свайго дзядзькі Базыля ў 1799 годзе.[1]

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

У экранізацыі паэмы рэжысёрам Анджэем Вайдай ролю Робака сыграў актор Багуслаў Лінда.

У спектаклі «Пан Тадэвуш» рэжысёра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Яцака Сапліцы выконвае Сяргей Журавель.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

К. Альхімовіч. «Над магілай Робака»

Сюжэтнае палатно Казіміра Альхімовіча «Над магілай Робака» («Вяртанне героеў»), напісанае ў 1901 годзе.

Зноскі