Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка

Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка (руск.: Евге́ний Алекса́ндрович Евтуше́нко; 18 ліпеня 1933, горад Зіма, Іркуцкая вобласць) — рускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкуецца з 1949 года. Паэзія вызначаецца незалежнасцю пазіцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытанняў, праблем грамадзянскасці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным пафасам (зборнікі «Разведчыкі будучага», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нейтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступае як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясціны», 1982, «Не памірай пасля смерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаванне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.

На беларускую мову творы Еўтушэнка пераклалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Анатоль Вярцінскі, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)