Яўген Чыквін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Чыквін
польск.: Eugeniusz Czykwin
руск.: Евгений Чиквин
дэпутат Сейма Польшчы[d]
1985 — 1993
дэпутат Сейма Польшчы[d]
2001 — 2015
дэпутат Сейма Польшчы[d]
з 12 лістапада 2019

Нараджэнне 12 верасня 1949(1949-09-12)[1][2] (74 гады)
Жонка Elżbieta Czykwin[d]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер, журналіст
Месца працы
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўге́н Чы́квін (польск.: Eugeniusz Czykwin; нар. 12 верасня 1949, Орля, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі палітык, беларускі і праваслаўны дзеяч у Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт чыгуначнага транспарту Варшаўскай палітэхнікі. У 1980 годзе стаў кіраўніком Кола праваслаўных тэолагаў праваслаўных тэалагічных і свецкіх школ (пазней — Брацтва праваслаўнай моладзі), першай масавай праваслаўнай свецкай арганізацыі ў краінах камуністычнага блоку. У 1980-х гадах быў сябрам Краёвага савета Патрыятычнага руху нацыянальнага адраджэння ў Беластоку, тады ж уваходзіў у склад ваяводскага кіраўніцтва Таварыства польска-савецкай дружбы ў Беластоку. З 1985 года галоўны рэдактар часопіса Przegląd Prawosławny (да 1991 — Tygodnik Podlaski).

У 1985—1991 гадах дэпутат Польскага Сейма ІХ і Х склікання ад Хрысціянска-сацыяльнай уніі, першы ў гісторыі пасляваеннай Польшчы праваслаўны прадстаўнік у парламенце. У 1991—1993 гадах дэпутат Выбарчага камітэта праваслаўных. Суаўтар закона пра стасункі дзяржавы і Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ад 4 ліпеня 1991 года. У час парламенцкіх выбараў 1993 і 1997 гадоў суарганізатар выбарчых камітэтаў падляшскіх нацыянальных меншасцей, якія аднак не здолелі правесці сваіх прадстаўнікоў у Сейм. У 2001 годзе, набраўшы 11 834 галасоў, зноў апынуўся ў парламенце як прадстаўнік Саюза дэмакратычнай левіцы. Яго дзейнасць што стала прычынай прыняцця 6 студзеня 2005 года закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці і рэгіянальную мову, што нармалізуе статус нацыянальных меншасцей у Польшчы. 25 верасня 2005 года на чарговых парламенцкіх выбарах набраў 14 181 голас, стаўшы адзіным прадстаўніком беларускай меншасці ў Сейме. Стартаваў у парламенцкіх выбарах у Сейм у 2007 годзе (набраў 14 234 голас) і ў 2011 годзе (набраў 14 286 голас) — за кожным разам пераходзіў у парламент.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]