Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 7—65[3] см. Сцябло прыўзнятае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках. Прыкаранёвае лісце ныркападобнай формы, 9—11-лопасцевае. Лопасці лістоў з кожнага боку з 7—12 вузкім вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватага або жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — арэшак.
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Расце на лугах і пашах, у стэпах і светлых лясах, на палянах і ўзлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні.