Book of Demons

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Book of Demons
Распрацоўшчык Thing Trunk[d]
Выдавец Thing Trunk[d]
Дата выпуску 28 ліпеня 2016
Жанры action і камп’ютарная ролевая гульня[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Xbox One, macOS, Nintendo Switch і PlayStation 4
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[1], польская[1], французская[1], італьянская мова[1], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d][1], руская[1], спрошчаная кітайская[d][1], традыцыйная кітайская[d][1], нямецкая[1], турэцкая мова[1], іспанская[1], балгарская мова[1] і карэйская[1]
Носьбіты лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Афіцыйны сайт

«Book of Demons»ізаметрычная[en] экшн[en] ролевая гульня, створаная польскай студыяй «Thing Trunk[en]». Гульня была афіцыйна выпушчана праз «Steam»[2] 13 снежня 2018 года.[3][4] Гульня першапачаткова распрацоўвалася для «Microsoft Windows», але распрацоўшчыкі паведамілі аб планах выпусціць яе і на «Xbox One».[5] «Book of Demons» ― першая частка серыі «Return 2 Games», мэта якой ― данесці класічныя хардкорныя жанры да шырокай аўдыторыі. У гульні ёсць незвычайны мастацкі стыль ― усе элементы гульні (пачынаючы з графічнага інтэрфейсу і заканчваючы монстрамі) візуалізуюцца ў выглядзе выразак з паперы[en] і элементаў усплывальнай кнігі[en], і такі стыль вызначае візуальную аснову для ўсёй серыі.[6] Гульня таксама прыўносіць у жанр некаторыя навінкі ― картачная сістэма, якая замяняе тыповыя для гэтага жанру сістэмы абсталявання і навыкаў, функцыя «Flexiscope», якая дазваляе гульцам кантраляваць працягласць гульнявога сеанса і перамяшчэнне, абмежаванае шляхам, які дадае тактычны элемент у геймплэй.[7]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. Book of Demons page on Steam platform (англ.). Steam. Праверана 30 студзеня 2018.
  3. Book Of Demons Pops Up On Early Access (англ.). Rock, Paper, Shotgun (28 ліпеня 2016). Праверана 6 лютага 2018.
  4. F. Starzyński. Book of Demons will launch on Steam Early Access on the 28th of July!(нявызн.)(недаступная спасылка) (15 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2022. Праверана 29 студзеня 2018.
  5. "'Book of Demons' hack 'n' slash revealed, heading to Xbox One and PC exclusively". Windows Central. 20 April 2016. Праверана 2018-01-30.
  6. Making of the Paperverse, the art-style of Book of Demons (англ.). Gamasutra.com (27 красавіка 2016). Праверана 30 студзеня 2018.
  7. GameSpot (2016-07-24). Exclusive Preview: Book of Demons. Праверана 2018-02-06.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]