Centaurea dealbata

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Centaurea dealbata
Centaurea dealbata flower.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurea dealbata Willd.

Сінонімы
  • Psephellus dealbatus (Willd.) K. Koch
  • Centaurea procumbens Hablitz
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   565055
NCBI   41526
EOL   591117
GRIN   t:100749
IPNI   190330-1
TPL   gcc-84055
Centaurea dealbata на клумбе ў Мінску

Centaurea dealbata[3] (ці Psephellus dealbatus) — від шматгадовых травяністых лугавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae) родам з Каўказа. Шырока культывуецца як дэкаратыўная расліна.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі Centaurea dealbata нагадваюць Centaurea americana колерам і формай, кампазітнае суквецце мяняе колер ад цёмна-ружовага знешняга абадка да крэмавага кружка ў цэнтры, акружана лускатым прыкветкам на тонкім сцябле ад 30-80 см у даўжыню. Квітнее ў пачатку лета.

Вырошчванне[правіць | правіць зыходнік]

Centaurea dealbata шырока культывуецца як дэкаратыўная расліна, хоць яна і не так добра вядома, як некаторыя іншыя члены роду. Яна добра адаптыруецца і засухаўстойлівая. Кветкі прыцягваюць матылькоў і пчол. Размнажаецца насеннем.

Вядома некалькі сартоў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайтаў NCBI і ITIS, гл. картку арганізма