Dorians

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Dorians
фота
Група «Dorians» падчас выступлення на конкурсе песні Еўрабачанне 2013
Жанр

хард-рок
прагрэсіўны рок

Гады

2008 — цяперашні час

Краіна

Flag of Armenia.svg Арменія

Горад

Ерэван

Мова песень

Армянская, англійская

Склад
Гор Суджан
Гагік Хадавірдзі
Арман Пахлеванян
Эдгар Саакян
Арман Джалалян

Doriansрок-гурт з Ерэвана, Арменія, створаны ў чэрвені 2008 года Ваагнам Геваргянам, які з'яўляецца прадзюсарам гурта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2009 года гурт удзельнічаў у адборы для ўдзелу на конкурсе Еўрабачанне. У красавіку 2009 года гурт выйграў узнагароду «Лепшы дэбют» на армянскай музычнай прэміі Ташыр ў Маскве.

У чэрвені 2009 года гурт сыграў свой сольны гала-канцэрт у Ерэване, адзначыўшы свой першы юбілей. У лістападзе 2010 года калектыў даў чатыры сольных канцэрты ў Маскве.

У 2011 годзе Dorians заваявалі адразу 3 прэміі Армянскай нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыях «Лепшы рок-гурт», «Лепшае відэа» і «Лепшы вакал».[1]

У красавіку 2011 года гурт выпусціў свой першы студыйны альбом «Fly», які быў запісаны на студыі «IPS» у Бруселі і выпушчаны студыяй «Translab» у Парыжы.

У жніўні 2011 года гурт выступіў у якасці разагрэву падчас канцэрту Сержа Танкяна ў Ерэване.[2][3]

13 снежня 2011 Dorians перамаглі ў намінацыях «Rock!» і «Лепшы вакал» на VAN Music Awards 2011.[4]

10 верасня ў спартыўна-канцэртным комплексе імя. К. Дземірчана і 13 верасня ў Нагорным Карабаху адбыліся гала-канцэрты гурта Dorians сумесна з клавішнікам Дэрэкам Шэрынянпм. Спецыяльным госцем канцэрту быў Глен Х'юз.[5][6]

Група з песняй «Lonely Planet» прадставіла Арменію на конкурсе песні Еўрабачанне 2013,[7][8][9] заняўшы ў фінале 18-е месца.[10]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
-
Арменія на конкурсе песні Еўрабачанне
2013
Пераемнік:
Арам MP3
з песняй «Not Alone»