Electric Light Orchestra

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Electric Light Orchestra
1978 год. Осла. Нарвегія
1978 год. Осла. Нарвегія
Асноўная інфармацыя
Жанры прагрэсіўны рок[1]
Сімфанічны рок
Арт-рок[1]
Поп-рок[1]
Рок-н-рол[2]
Гады 19701986
20002001
2012 — н. ч.
Краіна  Англія
Горад Бірмінгем
Адкуль Бірмінгем
Мова песень англійская
Лэйблы Harvest, Warner Bros., United Artists, Jet, Columbia, Epic, Legacy, Sony BMG
Склад Джэф Лін
Рычард Тэндзі
www.elo.biz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Electric Light Orchestra (скарочана ELO) — брытанскі рок-гурт з Бірмінгема, створаны Джэфам Лінам і Роем Вудам у 1970 годзе. Гурт была вельмі папулярны ў 1970-я1980-я гады, у перыяд з 1971 па 1986 год (асноўны перыяд актыўнасці) выпусціў 13 студыйных альбомаў.

ELO (супольны праект Роя Вуда і Джэфа Ліна) быў сфармаваны, каб задаволіць гарачае жаданне пісаць «класічную» поп-музыку. Гурт эксперыментаваў у розных музычных кірунках: ад прагрэсіўнага рока да поп-музыкі. Ад пачатку дзейнасці групы Джэф Лін вырашаў усе арганізацыйныя пытанні, напісаў усе арыгінальныя кампазіцыі групы і прадзюсіраваў кожны альбом. Да сярэдзіны 1970-х ELO стаў адным з самых прадаваных музычных гуртаў. З 1972 па 1986 год ELO спалучалі працу ў Вялікабрытаніі і ЗША.

Гурт праіснаваў да 1986 года, пасля чаго Джэф Лін распусціў яго, узнавіўшы ў абноўленым складзе ў 2001 годзе для запісу апошняга на дадзены момант студыйнага альбома. Найболей вядомымі кампазіцыямі групы лічацца: «Ticket To The Moon», «Don’t Bring Me Down», «Calling America», «Hold On Tight», «Last Train To London»[3].

Зноскі

  1. а б в Ankeny, Jason. Electric Light Orchestra - Music Biography, Credits and Discography (англ.)(недаступная спасылка). Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 14 жніўня 2012.
  2. Robert Sheffield. Electric Light Orchestra(англ.) // Spin : журнал. — 1990.
  3. Звукарь, Д.. Electric Light Orchestra — Дорогая, я увеличил ELO (руск.)(недаступная спасылка). Звуки.ру. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 5 студзеня 2013.