Sony BMG

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Sony BMG Music Entertainment, Inc
Год заснавання

5 жніўня 2004 года

Скасавана

1 кастрычніка 2008 года

Прычына скасавання

Sony Music выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann

Пераемнік

Sony Music Entertainment

Размяшчэнне

Flag of the United States.svg ЗША, Нью-Ёрк

Ключавыя фігуры

Эндру Лэк,
Старшыня савета дырэктараў
Рольф Шміт-Хольц,
Генеральны дырэктар
Цім Боўэн,
Галоўны аперацыйны дырэктар
Кевін Келехер
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт
Кіраўнік фінансавага дэпартамента

Галіна

Шоу-бізнес

Прадукцыя

Музыка і забавы

Колькасць супрацоўнікаў

10000 (2005 год)[1]

Sony BMG Music Entertainment, Inc. — вынік стварэння сумеснага прадпрыемства 50/50 паміж Sony Music Entertainment (даччынае прадпрыемства Sony) і BMG Entertainment (даччынае прадпрыемства BMG) завершанага 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» і мае права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, J Records, RCA Victor Records, RCA Records, Legacy Recordings, Sonic Wave America, MCI і іншых.

Фінансавы аналіз паказаў, што аб'яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн. долараў ЗША штогод.

Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.

Кампанія нядаўна падпісала пагадненне аб кантэнце з папулярным анлайнавым відэарэсурсам YouTube.[2]

2 кастрычніка 2008 годa карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.[3]

Менеджмент[правіць | правіць зыходнік]

  • CEO — Рольф Шміт-Хольц
  • COO — Цім Боўэн
  • Chairman, BMG Music Label Group — Клайв Дэвіс
  • Chairman, Sony Music Label Group — Роб Стынгер

Спіс лэйблаў Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]

Незалежныя маркі, якія распаўсюджваюцца Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]

Спіс прадстаўніцтваў[правіць | правіць зыходнік]

У Sony BMG ёсць прадстаўніцтвы ў наступных краінах:

Японія[правіць | правіць зыходнік]

У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвае працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб'ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]