Балотніца
(Пасля перасылкі з Eleocharis)
Балотніца | |||||||||||||||||
Eleocharis calva | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Eleocharis R.Br., 1810 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Балотніца[3], або сітнёг[4][5], сітняк[6] (Eleocharis) — род вільгацелюбівых адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцёблы раслін голыя, не галінастыя, без лісця, гладкія або з невялікімі барознамі. Каля асновы сцябла маецца 1—3 ці некалькі лістоў. Кветкі двухполыя, у адзіночных каласках па канцах сцёблаў. Плод — арэшак.
Экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліны гэтага роду сустракаюцца ў волкіх месцах: ля вадаёмаў, на балотах і на вільготных лугах. Могуць утвараць зараснікі.
Род ўключае больш за 260 відаў, з іх 7 на тэрыторыі Беларусі.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Род уключае больш 280 відаў[7]. Некаторыя з іх:
- Eleocharis acicularis — Балотніца ігальчастая
- Eleocharis dulcis — Балотніца салодкая
- Eleocharis mamillata — Балотніца сасочкавая
- Eleocharis margaritacea
- Eleocharis mitracarpa
- Eleocharis ovata — Балотніца яйцападобная
- Eleocharis palustris — Балотніца балотная, ці Балотнік, ці Балотніца прамежкавая
- Eleocharis parvula
- Eleocharis quinqueflora — Балотніца малакветкавая
- Eleocharis uniglumis — Балотніца адналускавая
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Варыянты напісання Балотніца, Сітнёг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С. 260.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ The Plant List: Eleocharis
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Іванкіна В. М. Балотніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 224.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 77. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)