GnuPG

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

GNU Privacy Guard, GnuPG, GPG — вольная альтэрнатыва набору крыптаграфічнага ПЗ PGP пад ліцэнзіяй GNU General Public License. з'яўляецца часткай праекту GNU, атрымала гранты ад нямецкіх уладаў. GnuPG цалкам сумяшчальны са стандартам IETF OpenPGP. Бягучыя версіі GnuPG маюць магчымасць узаемадзейнічаць з PGP і іншымі OpenPGP-сумяшчальнымі сістэмамі ў рэжыме сумяшчальнасці. GnuPG дазваляе шыфраваць і падпісваць дадзеныя ў мэтах бяспечнага змешчання і перадачы інфармацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова GnuPG быў зроблены Вернерам Кохам (ням.: Werner Koch). Версія 1.0.0 была выраблена 7 верасня 1999 г. Нямецкае міністэрства Эканомікі і Тэхналогій прафінансавала развіццё дакументацыі і партаванне на АС Microsoft Windows у 2000 годзе.

1 жніўня 2006 года выйшла версія 1.4.5, а 13 лістапада 2006 года версія 2.0. Галіны абедзвюх версій GnuPG будуць існаваць і разрабляцца асобна і паралельна. 6 снежня 2006 года выйшла абнаўленне 1.4.6, а 2 лютага 2007 года абнаўленне 2.0.2.

Асаблівасці GnuPG[правіць | правіць зыходнік]

  • Поўная альтэрнатыва PGP.
  • Не выкарыстоўвае патэнтаваныя алгарытмы.
  • Распаўсюджваецца пад GNU General Public License.
  • Поўная рэалізацыя OpenPGP (RFC2440).
  • Расшыфроўка і аўтэнфікацыя паведамленняў, зашыфраваных пры дапамозе PGP 5, 6 и 7.
  • Падтрымка электроннага лічбавага подпісу з дапамогай алгарытмаў ElGamal, DSA, RSA і хэш-функцый MD5, SHA-1, RIPE-MD-160 і TIGER.
  • Праца з асіметрычным шыфраваннем ElGamal і RSA (даўжыня ключа з 1024 да 4096 біт)
  • Падтрымка блокавых алгарытмаў сіметрычнага шыфравання AES, 3DES, Blowfish, Twofish, CAST5, і таксама IDEA з дапамогай плагіна.
  • Лёгкая рэалізацыя новых алгарытмаў пры дапамозе дадатковых модуляў.
  • Падтрымка пратэрмінаваных ключоў і подпісаў.
  • Інтэграваная падтрымка HKP сервераў ключоў.

Выкарыстанне GnuPG[правіць | правіць зыходнік]

GnuPG — ПЗ, якое часта ўсталёўваеца ў вольныя АС, напрыклад: GNU/Linux, FreeBSD, OpenBSD і NetBSD.

Не гледзячы на тое, што стандартным інтэрфейсам з'яўляецца камандны радок, існуюць розныя дадатковыя інтэрфейсы, напрыклад, GnuPG інтэграваны ў KMail і Evolution (графічныя кліенты электроннай пошты). Механізм плагінаў цалкам сумяшчальны са стандартам OpenPGP.

Пры дапамозе пашырэння Enigmail GnuPG працуе ў паштовым кліенце Mozilla Thunderbird для шыфравання і аўтентыфікацыі паведамленняў. Таксама падтрымку GnuPG маюць кліенты The Bat! і Gnus.

Функцыю GnuPG у шыфраванні і подпісы электронных лістоў можна выкарыстоўваць разам з любым паштовым кліентам, працуючым праз пратаколы POP3, IMAP4, SMTP пры дапамозе праграмы GPGRelay.

Акрамя гэтага, карыстаючыся дадатковымі плагінамі GnuPG ці SecureIM можна дасягнуць шыфравання паведамленняў GnuPG падчас карыстання кліентам сетак хуткіх паведамленняў Miranda IM.

GnuPG падтрымліваецца Jabber-кліентамі Psi і Gajim.

У 2005 годзе кампаніі G10 Code Intevation стварылі Gpg4win[1] — праграмны набор, у які мае GnuPG для Windows, WinPT, Gnu Privacy Assistant і плагіны GnuPG для правадніка Windows і Outlook.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Gpg4win (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]