Gymnadenia corneliana

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gymnadenia corneliana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnadenia corneliana


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  1100611
IPNI  1003520-1
TPL  kew-93643

Gymnadenia corneliana — від наземных архідэй з Паўднёвых Альп, які належыць да роду ядрушка (Gymnadenia) R. Brown 1813 (раней уключаўся ў род Nigritella Richard 1817) .

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Від прысвечаны швейцарскаму батаніку Карнеліі Рудо, якая сабрала тыпавы асобнік (у 1925 годзе ў Верхніх Альпах, над Коль-дзю-Латарэ).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Асобнік, які пазбаўлены колеру, Верхнія Альпы, Коль-дзю-Гранон

Расліна вышынёй ад 10 да 30 см. Шматлікае лісце пераважна размешчана ў аснове расліны. Кветкі дробныя і шматлікія, часцей за ўсё афарбаваны ад ружовага да чырванаватага. Да канца цвіцення паступова страчваюць колер да белага. Афарбоўка кветкі ад кветаноса да кончыка становіцца паступова ўсё болей насычанай. Цвіценне з канца чэрвеня да канца ліпеня.

Асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Расце на вышынях ад 1500 да 2500 м, звычайна на вапняковых альпійскіх лугах.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Францыя (да Савоі і Верхняй Савоі) і італьянскія Паўднёвыя Альпы .

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі рэгіянальна ахоўны від.

Акрамя таго, від згадваецца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Прыродаахоўны статус МСАП : Найменшая праблема (LC) .

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pierre Delforge, Guide des orchidées d’Europe, d’Afrique du Nord et du Proche-Orient, 3e édition 2005, Delachaux et Niestlé, Paris, 640 p.
  • Marcel Bournérias, Daniel Prat & al. (collectif de la Société Française d’Orchidophilie), Les Orchidées de France, Belgique et Luxembourg, 2e édition 2005, Biotope (collection Parthénope), Mèze, 504 p.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]