Honda Civic

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Honda Civic
Агульныя даныя
Вытворца: Honda
Выпуск: 1972–ц.ч.

Honda Civic — кампактны аўтамабіль японскай карпарацыі Honda. З 1972 года прадстаўлена 11 пакаленняў.

Першае пакаленне (1972—1979)[правіць | правіць зыходнік]


Другое пакаленне (1979—1983)[правіць | правіць зыходнік]


Трэцяе пакаленне (1983—1987)[правіць | правіць зыходнік]


Чацвёртае пакаленне (1987—1991)[правіць | правіць зыходнік]


Пятае пакаленне (1991—1995)[правіць | правіць зыходнік]


Шостае пакаленне (1995—2000)[правіць | правіць зыходнік]


Сёмае пакаленне (2000—2005)[правіць | правіць зыходнік]


Восьмае пакаленне (2005—2011)[правіць | правіць зыходнік]

Civic восьмага пакалення выпускаўся з 2005 па 2011 год. Хэтчбэкі выпускаліся толькі ў Вялікабрытаніі. Седаны — у Японіі, ЗША, Канадзе, Турцыі і інш., пры гэтым версіі для розных рынкаў маглі стылістычна адрознівацца.

Хэтчбэкі абсталёўваліся бензінавымі рухавікамі 1,4 (82 к.с.) і 1,8 (140 к.с.), а таксама дызельнымі 2,2 i-CTDi (140 к.с.). На версіі Type R ставілі 2,0-літровы матор. Для седана была таксама даступная гібрыдная ўстаноўка. Асноўным з’яўляецца бензінавы 1,3-літровы рухавік, у той час як электраматор выкарыстоўваецца ў якасці дапаможнага, рэжыму руху толькі на электрацязе ў такога гібрыда няма.

Каробкі перадач: механічная або адзін з трох варыянтаў аўтаматызаванай трансмісіі: варыятар у гібрыда, робат альбо класічны аўтамат у астатніх версій.

Падвеска: спераду ва ўсіх версій Civic усталяваныя стойкі McPherson. Ззаду ў седанаў і купэ ўжытая двухрычажная падвеска, у хэтчбэкаў — бэлька.

На еўрапейскім рынку[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 30
Бяспека пасажыраў-дзяцей 38
Бяспека пешаходаў 24
Пратэставаны аўтамабіль:
Honda Civic 1.8 SE (5-дзв. хэтчбэк)
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[2]
Бяспека дарослых пасажыраў 32
Бяспека пасажыраў-дзяцей 39
Бяспека пешаходаў 24
Пратэставаны аўтамабіль:
Honda Civic (5-дзв. хэтчбэк)
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[3]
Бяспека дарослых пасажыраў 31
Бяспека пасажыраў-дзяцей 38
Бяспека пешаходаў 21
Пратэставаны аўтамабіль:
Honda Civic Hybrid (седан)

На рынку ЗША і Канады[правіць | правіць зыходнік]

Дзявятае пакаленне (2011—2015)[правіць | правіць зыходнік]


Дзясятае пакаленне (2015—2022)[правіць | правіць зыходнік]


Адзінаццатае пакаленне (2022)[правіць | правіць зыходнік]

2022 Honda Civic Hatchback Sport
2022 Honda Civic Touring

11-е пакаленне дае больш хуткае паскарэнне ад базавага чатырохцыліндравага рухавіка або рухавіка з турбанаддувам. Ёсць чатыры камплектацыі: LX, Sport, EX і Touring, прычым камплектацыя Sport з’яўляецца самай папулярнай.[4]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]