K-pop

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
K-pop
Кірунак:

поп-музыка

Вытокі:

танцавальная музыка, электронная музыка, сінці-поп, хіп-хоп, рок, сучасны рытм-н-блюз

Месца і час узнікнення:

Паўднёвая Карэя, пачатак 1990-х

Гл. таксама:

J-pop

K-pop (кэй-поп, /keɪ pɔp/, абрэвіятура ад англ. Korean pop[1]; кар. 가요 каё[2]) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі[3], уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, хіп-хоп і сучасны рытм-н-блюз.

Паводле аўтара амерыканскага музычнага часопіса Rolling Stone, K-pop ўяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнергетычнага японскага попа» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на англійскай мове». K-pop «ідзе па лініі змешвання стыляў, спалучае і спевы, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфекты»[1].

K-pop — гэта не проста музыка, K-pop ператварыўся ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасці лічбавага кантэнту, K-pop дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі[4].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons