Джэсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэсі
кар.: 호현주[1]
Джэсі ў красавіку 2022
Джэсі ў красавіку 2022
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Джэсіка Хёнджу Хо
Дата нараджэння 17 снежня 1988(1988-12-17)[2][3] (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар Korean Kent Foreign School
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар, рэперка, студыйны музыкант
Інструменты вакал[d]
Жанры хіп-хоп, рытм-н-блюз, карэйскі хіп-хоп[d] і k-pop
Псеўданімы
  • Jessi
  • Jessica H.O
Калектыў
  • Uptown
  • Lucky J
  • Unnies
  • Refund Sisters
Лэйблы
  • Doremi
  • YMC
  • P Nation
  • MORE VISION
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэсіка Хо (англ.: Jessica Ho, кар.: 호현주), больш вядомая як Джэсі (нар. 17 снежня 1988, Куінс, Нью-Ёрк, ЗША) — карэйска-амерыканская рэперка, спявачка, аўтар-кампазітар і эстрадная артыстка. Яна таксама з’яўляецца былой удзельніцай хіп-хоп гуртаў Uptown і Lucky J.

Джэсі дэбютавала ў 2005 годзе ў Паўднёвай Карэі і ў 2006 часова была часткай хіп-хоп гурту Uptown. Пасля некалькі гадоў перапынку Джэсі вярнулася ў індустрыю ў 2014 годзе як удзельніца гурту Lucky J і працягнула сольную кар’еру. На працягу некалькіх год Джэсі была сола-выканаўцай пад лэйблам YMC Entertainment, але ў 2019 перайшла ў кампанію P Nation і, стаўшы іх першай артысткай, працягвае выступаць у якасці сола-спявачкі. Некаторыя з яе сінглаў сталі паспяховымі і занялі месцы ў Top 10 у чарце Gaon Digital Chart. Асабістую папулярнасць набылі яе трэк «Nunu Nana» і сінгл «Don’t Touch Me», які Джэсі запісала ў якасці ўдзельніцы гурту Refund Sisters.

Джэсі таксама часта з’яўляецца на розных тэлевезійных шоу. Удзел у шоу Unpretty Rapstar у 2015 годзе дапамог спявачке набыць папулярнасць сярод карэйскіх гледачоў. Джэсі спадаблася аудыторыі сваёй таленавітасцю і незвычайным вобразам. Яна таксама выступала ў якасці суддзі ў конкурсных шоу High School Rapper і Cap-teen, і была вядучай у сваім уласным ток-шоу на YouTube з SBS, Jessi’s Showterview. Джэсі адметная сваімі выступленнямі ў праграмах з комікам Ю Чжэ Сокам, такімі як Running Man і Hangout with Yoo, а таксама нязменным удзелам ў шоу Sixth Sense (бел.: "Шостае пачуццё").

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Джэсіка Хо (карэйскае імя: Хо Хён Джу) нарадзілася 17 снежня 1988 года ў Нью-Ёрку, ЗША ў сям’і паўднёвакарэйскіх імігрантаў. На той момант у яе бацькоў ужо было два сына, і дачка стала трэцім і апошнім дзіцём. Джэсі гадавалася ў Нью-Джэрсі і хадзіла ў мясцовую школу да падлеткавага ўзросту. З дзяўчынкі часта здзекваліся ў школе праз яе расу, але старэйшыя браты заўжды былі побач, каб абараніць сястру, і ўжо пазней Джэсі навучылася самастойна адказваць хуліганам.

У 15 гадоў Джэсі, ідучы за сваёй марай пачаць музычную кар’еру, пераехала ў Паўднёвую Карэю і стала жаць з бабуляй. Там яна пачала сваю адукацыю ў карэйскай школе для замежных студэнтаў — Korean Kent Foreign School. У той жа час Джэсі падала заяўку на праслухоўванне ў SM Entertainment, адну з найбольш вядомых карэйскіх кампаній, дзе ўжо стажыраваліся яе школьныя сяброўкі — будучыя ўдзельніцы K-pop гурта Girls’ Generation Тыфані Ён і Джэсіка Чон. На працягу нейкага часу пасля паспяхова пройдзенага праслухоўвання Джэсі была трэйні ў SM Entertainment, але потым дзяўчына вырашыла пакінуць кампанію, бо лічыла, што іх музычны стыль ёй не падыходзіць. Джэсіка гадавалася ў Штатах на музыке такіх артыстаў, як Jay-Z, TLC, Biggie, Мэрая Кэры, Уітні Х’юстан і знаходзідася пад моцным уплывам амерыканскай культуры хіп-хопа, што дазволіла ёй сфармаваць свой унікальны стыль, які не падыходзіў пад стандарты тагачаснай K-pop музыкі.[6]

У 2003 годзе Джэсі паспяхова прайшла праслухоўванне ў Doremi Media і падпісала з лэйблам кантракт.

2005—2009: пачатак кар’еры, Uptown і перапынак[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе Джэсі нарэшце дэбютавала ў якасці сола-выканаўцы. Дэбют адбыўся 1 снежня 2005 года з першым сінгл-альбомам Get Up, артыстка ўзяла сабе мянушку Jessica H.O. Джэсі выступіла са сваёй першай песняй «Get Up» на карэйскім тэлебачанні, прыняўшы ўдзел у музычнай праграме Music Bank. На жаль, дэбют быў няўдалым і не набыў папулярнасці сярод карэйскіх гледачоў.[7]

У 2006 годзе Джэсі была запрошана ў хіп-хоп гурт Uptown, каб замяніць іх былую вакалістку Юн Мірэ. Удзельнікам гурта спадабаўся дэбют Джэсі і яе голас, таму яны вырашылі паспрабаваць супрацоўнічаць з ёй. Гурт, ужо з новым складам, дэбютаваў 25 траўня з пятым студыйным альбомам Testimony.[8]

Другі сінгл-альбом спявачкі The Rebirth быў выпушчаны 15 студзеня 2009 года.[9] Пасля рэлізу альбома Джэсі ўзяла перапынак і вярнулася ў ЗША.[10]

Перад тым, як Джэсі часова пакінула музычную індустрыю, яна сапраўды старалася прывыкнуць да карэйскай культуры, а яе адаптацыя была вельмі складанай, так як амерыканская культура зусім далёкая ад карэйскай. Праз тое, што спявачка не атрымала поспеху пасля дэбюту, яна часам была змушаная спаць у саунах, калі ў яе не было грошаў.[11]

2014—2018: вяртанне на сцэну, Lucky J, удзел у Unpretty Rapstar і рост папулярнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе, пасля пяцігадовага перапынку, Джэсі вярнулася ў індустрыю ў якасці ўдзельніцы хіп-хоп трыа Lucky J, разам з рэперам J’Kyun і вакалістам J-Yo.[12] Lucky J дэбютавалі 17 ліпеня з сінглам «Can You Hear Me» пад лэйблам YMC Entertainment.[13] Праз месяц пасля дэбюта гурт з’явіўся на музычнай праграме Mnet, Immortal Songs 2. 31 снежня Джэсі спела рэп-куплет у супрацоўніцтве са сваёй калегай па лэйблу Ailee і Хёрын з айдал-гурту SISTAR. Яны выступілі з хітом «Bang Bang» на штогадовым музычным шоу MBC Gayo Daejejeon.[13]

Са студзеня па сакавік 2015 года Джэсі была часткай першага сезону Unpretty Rapstar, спін-офу праграмы Show Me The Money.[14] Unpretty Rapstar — гэта праграма на выжыванне для рэперак, у якой дзяўчыны спаборнічаюць за магчымасць удзельнічаць у трэках іншых артыстаў. Джэсі была абраная ў якасці пераможца другога месца шоу па выніках галасавання гледачоў.[15] Пасля свайго з’яўлення ў Unpretty Rapstar Джэсі прыняла ўдзел у песне JYP «Who’s Your Mama?», таксама з’явіўшыся ў яго музычным відэа, якое, як і песня, выйшла ў красавіку 2015.[16] Адразу ж пасля рэлізу трэк заняў першыя месцы ва ўсіх дзевяці асноўных музычных чартах Карэі.[17]

Джэсі на Seoul Fashion Week, чэрвень 2016 года

На працягу 2015 года Джэсі ўдзельнічала ў шматлікіх папулярных шоу, у тым ліку Running Man і Happy Together.[18][19] У верасню артыстка стала ўдзельніцай шоу MBC Real Man. 1 верасня было абвешчана яе вяртанне на сцэну ў якасці рэперкі ды хіп-хоп выканаўцы. 15 верасня Джэсі выпусціла першы сольны рэп-сінгл «Ssenunni».[20] Першае жывое выступленне Джэсі ў ЗША адбылося 16 кастрычніка. Яна выступала ў тэатры Беласка ў Лос-Анджэлесе з хіп-хоп дуэтам Mighty Mouth.[21] Калі выйшла Unpretty Rapstar 2, Джэсі з’явілася ў некалькіх эпізодах у якасці настаўніцы. Яна і Cheetan, пераможца папярэдняга сезона, былі прадстаўлены ў Unpretty Rapstar выканаўцамі двух трэкаў, выпушчаных Verbal Jint.[22] У снежні Джэсі спела сваю песню «Ssenunni» на Mnet Asian Music Awards.[23]

У 2016 годзе Джэсі знялася ў першым сезоне папулярнага карэйскага шоу Sister’s Slam Dunk.[24] У выніку спявачка стала ўдзельніцай праектнага жаночага гурту Unnies. Гурт дэбютаваў 1 ліпеня з сінглам «Sister’s Slam Dunk». У чэрвені спявачка з’явілася на Seoul Fashion Week. У жніўні праз свой Instagram Джэсі паведаміла, што хіп-хоп гурт Lucky J быў расфарміраваны. Таксама ў гэтым годзе спявачка запісала саўндтрэк да паўднёвакарэйскай дарамы Папялушка з чатырма рыцарамі.

Люты 2017 года пачаўся з удзелу Джэсі ў першым сезоне шоу Mnet High School Rapper, куды спявачка была запрошана ў якасці суддзі. У ліпню рэперка вярнулася з другім рэп-сінглам «Gucci», які стаў часткай яе першага міні-альбому Un2verse, выпушчанага 13 ліпеня.[25][26] Альбом выў выпушчаны лэйблам YMC Entertainment, распаўсюджваннем займалася кампанія LOEN Entertainment. Un2verse складаецца з пяці песень, тры з якіх напісаныя і дзве спрадзюсаваныя Джэсі. Спявачка пачала прасоўванне альбому са свайго вяртання на M Countdown, дзе яна спела песню «Gucci», але назва трэку была зменена на «Чаму?» (хангыль: 굳이), каб пазбегнуць парушэння аўтарскіх правоў на тэлебачанні. Джэсі таксама працягнула выступаць з сінглам на KBS Music Bank 14 ліпеня, MBC!Music Core 15 ліпеня і SBS Inkigayo 16 ліпеня.

Джэсі выступае на фестывале Boryeong National Marine Sports Festival, жнівень 2017

У студзені 2018 года Джэсі падзялілася у сваім Instagram, што яна разам з Джэем Пакам, Грэем і Чанмо будзе ўдзельнічаць у кампаніі Nike «Just do it» для зімовых Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Паўднёвай Карэі. У сакавіку Джэсі прыняла ўдзел у вытворчасці альбому Money makerz Maniac (пры ўдзеле Джэсі і Джэя Пака), у тым жа месяцы рэпер Los выпусціў трэк «Gyopo Rap» (пры ўдзеле Джэсі, Джэя Пака і G2). 31 сакавіка FlowSik і Джэсі выпусцілі песню «All I Need», пра якую яны ўжо раней згадвалі, кажучы, што яны будуць супрацоўнічаць над двума песнямі. Другая песня выйшла 4 красавіка пад назвай «Wet’s». 20 красавіка Джэсі з’явілася ў якасці госця на канцэрце рэпера Dumbfoundead. 29 красавіка Джэсі з'ехала ў Малайзію, каб запісаць праграму MTV Yo!MTVRaps, у якой яна выступала ў якасці вядучай. Шоу выйшла ў эфір на MTV Asia 6 ліпеня. У гэты ж дзень спявачка выпусціла свой шосты і апошні сінгл пад YMC Entertainment, «Down».[27] AOMG Грэй прыняў удзел у вытворчасці трэку і спрадзюсаваў яго.[28] У маі 2018 года Джэсі ў супрацоўніцтве з K-рэперамі DoubleK і Microdot выпусціла песню «Thorn» (хангыль: 가시), якая была часткай праекта па збору сродкаў для тых, хто мае ў іх патрэбу.

2019—2022: P Nation, NUNA і Sixth Sense[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года кантракт спявачкі з YMC Entertainment афіцыйна скончыўся.[29] 24 студзеня 2019 года Джэсі падпісала новы кантракт з лэйблам знакамітага паўднёвакарэйскага выканаўцы PSY P Nation.[30] Яе першы сінгл пад лэйблам «Who Dat B» выйшаў 23 верасня.[31][32] «Who Dat B» заняў восьмае месца ў чарце World Digital Songs Sales і 68 месца ў Billboard Korea K-Pop Hot 100.[33][34] Джэсі таксама запісала яшчэ адзін рэп-сінгл «Drip» разам з Джэем Пакам.[35] Трэк выйшаў 2 лістапада і заняў 16 месца ў чарце World Songs.[33]

4 чэрвеня 2020 года на YouTube-канале Mobidic SBS адбылася прэм’ера новага шоу Jessi’s Showterview, вядучай якого стала Джэсі.[36] 30 ліпеня спявачка выпусціла другой міні-альбом NUNA з сінглам «Nunu Nana» у якасці галоўнага трэку.[37] «Nunu Nana» заняла другое месца ў хіт-парадзе Gaon Digital Chart, стаўшы яе першым сінглам у дзясятцы лепшых у якасці сольнага выканаўцы і сольным сінглам з самым высокім рэйтынгам.[38] 14 жніўня было выпушчана музычнае відэа для песні «Numb».[39]

Джэсі ў 2019

Джэсі далучылася да акцёрскага складу тэлевізійнага рэаліці-шоу MBC Hangout with Yoo ў жніўні 2020 года ў якасці ўдзельніцы праектнага супергурту Refund Sisters (кар.: 환불 원정대).[40] Гурт складаецца з Джэсі і яшчэ трох карэйскіх спявачак: Лі Хё Ры, Ом Чон Хвы і ўдзельніцы K-pop гурту Mamamoo Хвасы; яны дэбютавалі 10 кастрычніка, выпусціўшы дэбютны сінгл «Don't Touch Me».[41] Сцэнічным імем Джэсі для ўдзелу ў праекце стала Ынбі (англ.: Eun Bi; кар.: 은비). «Don’t Touch Me» займала першае месца у чарце Gaon Digital Chart на працягу двух тыдняў.[42] У верасні 2020 адбылася прэм’ера тэлевезійнага шоу tvN Sixth Sense, у якім Джэсі ўзяла ўдзел як частка асноўнага складу вядучых. Менавіта на гэтым шоу яна зноў сустрэлася з комікам Юн Чжэ Сокам, з якім здымалася раней у Hangout with Yoo.[43] У чэрвені 2021 і сакавіку 2022 года Джэсі вярталася ў якасці ўдзельніцы другога ды трэцяга сезонаў шоу.

17 сакавіка 2021 Джэсі выпусціла новы сінгл пад назвай «What Type of X (어떤X)».[44] Песня хутка набыла папулярнасць сярод карыстальнікаў TikTok. 12 кастрычніка спявачка вярнулася з сінглам «Cold Blooded», які быў створаны ў супрацоўніцтве з конкурсным шоу Mnet для танцавальных груп Street Woman Fighter; калектывам было даручана паставіць харэаграфію для песні, і ў выніку група YGX стала пераможцам.[45] У лістападзе 2021 Джэсі і паўднёвакарэйская спявачка Sunmi прынялі ўдзел у рэміксе песні Эда Шырана «Shivers».[46]

1 красавіка 2022 года P Nation афіцыйна абвясціла, што Джэсі вернецца з новым сінглам «Zoom» ужо 13 красавіка.[47] Джэсі таксама працягнула ўдзельнічаць у творчасці іншых артыстаў. 29 красавіка выйшыў дзявяты студыйны альбом PSY з трэкам «GANJI», які той запісаў разам з Джэсі.[48]

2022—наш час: выхад з лэйбла і далучэнне да MORE VISION[правіць | правіць зыходнік]

6 ліпеня 2022 года P Nation пацвердзіла, што іх кантракт з Джэсі скончыўся, і спявачка пакінула лэйбл.[49] Пасля гэтага Джэсі пачала музычны тур па Еўропе, падчас якога наведала Берлін, Лондан, Парыж, Обергаўзен і Барселону.[50] 8 кастрычніка падчас канцэрта ў Берліне спявачка падзялілася з фанатамі планамі па стварэнню ўласнага лэйбла.[51]

14 красавіка 2023 лэйбл MORE VISION анансаваў тызер-фота Джэсі разам з заснавальнікам лэйбла Джэем Пакам. Агенцтва абвясціла пра далучэнне спявачкі і ейнае далейшае прасоўванне ў якасці артысткі MORE VISION.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Джэсі вельмі любіць сабак і нават мае хатняга гадаванца па мянушцы Чуі (што магчыма з’яўляецца адсылкай да сусвету Зорных войнаў).

Тыфані Ён з’яўляецца блізкай сяброўкай Джэсі з таго часу, калі яны вучыліся ў сярэдняй школе. Яны разам удзельнічалі ў некалькіх тэлевізійных шоу, у тым ліку ў Sister’s Slam Dunk і двух эпізодах Tiffany’s Style Show: Heart a Tag.[52][53] Спявачка таксама сябруе з былой удзельніцай 4minute Хёной, былой удзельніцай SISTAR Хёрын, Хонкі з F.T.Island і Джэксанам Ванам з GOT7.

У 2013 годзе, падчас перапынку спявачкі, узнікла спрэчка аб датычнасці Джэсі да меркаванага нападу.[54][55] Неўзабаве пацярпелая зняла абвінавачанні супраць спявачкі, а следства было закрыта.[56]

Па прыбыццю ў Карэю спявачка зрабіла шэраг пластычных аперацый, пра што пазней шмат разоў шкадавала.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі Месцы ў чартах Продаж
KOR
[57]
US
World
[58]
Un2verse
  • Рэліз: 13 ліпеня 2017 года
  • Лэйбл: YMC Entertainment, LOEN Entertainment
  • Фармат: CD, digital download
31 4 1,091+[59]
Nuna[60]
  • Рэліз: 30 ліпеня 2020 года
  • Лэйбл: P Nation
  • Фармат: CD, digital download
x
«—» пазначае рэлізы, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

Сінгл-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі Месцы ў чартах Продаж
KOR
Get Up
  • Рэліз: 1 снежня 2005 года
  • Лэйбл: Doremi Records
  • Фармат: CD, digital download

Жывыя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі
Kill Bill 2nd Live: Jessi
  • Рэліз: 22 лютага 2019 года
  • Лэйбл: Soribada
  • Фармат: CD, digital download

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

У якасці вядучага артыста[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Месцы ў чартах Продаж Альбом
KOR MYS
Songs
[62]
NZ
Hot
[63]
PHL
Songs
[64]
SGP US
World
[65]
VIE
[66]
WW
[67]
Gaon
[68]
Songs
[69]
RIAS
[70]
Songs
[71]
"Get Up" 2005 x Get Up
"1-2 Step"
"Life Is Good" (인생은 즐거워) 2009 The Rebirth
"Unpretty Dreams" 2015 11 Compilation Album Unpretty Rapstar Semi Final
"I Want to Be Me" (나이고 싶어) 31 Сінглы не ўваходзяць у альбомы
"Ssenunni" (쎈언니) 29
"Raise Your Heels" (뒷꿈치 들어) (пры ўдзеле Dok2) 94
"Excessive Love" (살찐 사랑) 2016 65
"Don't Make Me Cry" (울리지마) 2017 85
"Gucci" 99 9 Un2verse
"Down" 2018 x Сінгл не ўваходзіць у альбом
"Who Dat B" 2019 68 8 Nuna
"Drip" (разам з Джэем Пакам) 16
"Nunu Nana" (눈누난나) 2020 2 2 17 17
"Numb"
"What Type of X" (어떤X) 2021 38 30 40 5 Сінглы не ўваходзяць у альбом
"Cold Blooded" 30 22 12
"Zoom" 2022 12 9 5 27 4 5 5 7 21 93
"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

У якасці запрошанага артыста[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Месцы ў чартах Продаж Альбом
KOR
US World
[65]
"How Much Is Your Love" (얼마짜리 사랑) (Wheesung & Bumkey пры ўдзеле Джэсі з Lucky J) 2014 15 Сінглы не ўваходзяць у альбом
"No No No" (Pharoh пры ўдзеле Джэсі) x
"Bonnie & Clyde" (Vasco пры ўдзеле C-Luv & Джэсі) 2015 Code Name : 211
"Who's Your Mama?" (어머님이 누구니) (JYP пры ўдзеле Джэсі) 1 12 Сінгл не ўваходзіць у альбом
"I Deserve It" (San E пры ўдзеле Джэсі, Illinnit & i11evn) The Boy Who Cried Wolf
"Just Like You" (Primary пры ўдзеле Yankie & Джэсі) 73 2
"Something I Can Do" (내가 할 수 있는 건) (Black Nut пры ўдзеле Джэсі) 12 Show Me the Money 4 Episode 5
"Me, Myself & I" (Хэйз пры ўдзеле Wheesung & Джэсі) 19 Unpretty Rapstar 2
"We" (Turbo пры ўдзеле K.Will, Джэсі) 54 Again
"Never Enough" (Double K пры ўдзеле Джэсі) 2016 x Сінгл не ўваходзіць у альбом
"Hangover" (술김에) (Baechigi пры ўдзеле Джэсі) 66 Regression
"Crazy Guy" (미친놈) (#Gun пры ўдзеле Джэсі) 5 Show Me the Money 5 Episode 9
"Talkin Bout" (Microdot пры ўдзеле Джэсі) x +64
"BeBopaLula" (삐빠빠룰라) (Тэ Джын А пры ўдзеле Джэсі) Сінглы не ўваходзяць у альбом
"We Are Young" (위하여)(G2 пры ўдзеле Джэсі)
"Dawndididdawn" (Dawn пры ўдзеле Джэсі) 2020 13 Dawndididdawn
"Shivers" (Эд Шыран пры ўдзеле Джэсі & Sunmi) 2021 =
"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

Калабарацыйныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Месцы ў чарце Продаж Альбом
KOR
[88]
"I'll Be There" (разам з The Nuts) 2007 x Platonic Syndrome: White Romance Vol.1
"My Type" (разам з Cheetah пры ўдзеле Kangnam) 2015 2 Unpretty Rapstar Compilation
"Kwaejina Ching Ching Nane" (쾌지나 칭칭나네 (разам з Кім Ён Імам & Crispi Crunch) 2016 x Сінглы не ўваходзяць у альбом
"K.B.B" (가위바위보) (разам з Microdot, Dumbfoundead & Lyricks)
"Life Is Beautiful" (разам з VaVa, Yitai Wang & DOK2) 2020
"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарт або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.

Саундтрэкі[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Месцы ў чарце Продаж Альбом
KOR
"Engraved" (각인) 2015 x Glamorous Temptation OST
"Why Do You" (너는 왜) (разам з Ханхэ з Phantom) 2016 Two Yoo Project Sugar Man OST
"My Romeo" Cinderella and Four Knights OST
"A match (Kill Bill)" (성냥 한 개비 (킬빌)) (пры ўдзеле Double K) 2019 Target: Billboard - Kill Bill
"Gosh" 2022 Woori the Virgin OST
"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарт.

Іншыя песні ў чартах[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Месцы ў чартах Продаж Альбом
KOR
Gaon
[90]
US
World
[65]
"GANJI" (PSY пры ўдзеле Джэсі) 2022 122 15 x PSY 9th
"Don't Tell" (Кан Даніэль пры ўдзеле Джэсі) The Story
"—" пазначае трэкі, якія не трапілі ў чарты.

Зноскі

  1. '사실무근 일단락' 간밤의 제시 폭행 사건 전말[종합]Korea JoongAng Daily. Праверана 31 сакавіка 2021.
  2. Jessi // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. 제시CINE21. Праверана 31 сакавіка 2021.
  4. 〈라디오스타〉 16일 예고-"외부자들" 특집...박정현, 제시, 잭슨, 차오루Kookje Daily News. Праверана 31 сакавіка 2021.
  5. '불후' 손승연 "미국 사람들이 좋아하는 몸매"OSEN. Праверана 31 сакавіка 2021.
  6. 5 Things About South Korea’s It-Girl, Jessi, That You Need to Know(недаступная спасылка) (23 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2022. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  7. The 10 Year Journey from Jessica H.O to Lucky J’s Jessi (7 лютага 2015).
  8. Jessica H.o. is the new Uptown girl (19 мая 2006).
  9. [물건너온★④, 제시, '쎈' 언니의 좌충우돌 한국 적응기 (28 верасня 2015).
  10. Interview: ′Unpretty Rapstar′ Jessi Spills on Why She Left Korea, Struggling with Korean Culture and More (7 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  11. Jessi on Her ‘Tough Unni’ Image, Difficulties After Debuting, and Not Paying Attention to Haters (21 мая 2015).
  12. Jessica H.o. to start anew under YMC Entertainment's upcoming group Lucky J (9 ліпеня 2014).
  13. а б Co-ed hip hop trio Lucky J kick off their activities with 'Can You Hear Me' MV (16 ліпеня 2014).
  14. ‘언프리티 랩스타’에 제대로 한 방 맞았다 (27 сакавіка 2015).
  15. 제시 “언프리티 랩스타 2위, 우승보다 행복…기회 가진 것 자체에 감사” (7 красавіка 2015).
  16. J.Y. Park Gives PSY a Run for His Money With Ode to Big Butts, ‘Who’s Your Mama?’ (15 красавіка 2015).
  17. 박진영 '어머님이 누구니', 3일째 7개음원차트 1위 '수성' (15 красавіка 2015).
  18. SBS Programs Running Man.
  19. KBS World Programs.
  20. Jessi to Make a Hip Hop Comeback (1 верасня 2015).
  21. 제시·마이티 마우스 LA行…美서 '라이브 퍼포먼스' 오늘(16일) 공연 (16 кастрычніка 2015).
  22. Sparks Fly Between Jessi and KittiB on “Unpretty Rapstar 2” (19 верасня 2015).
  23. Jessi Kills It At 2015 MAMAs With Her Performance Of ‘Ssenunni’ [VIDEO] (6 снежня 2015).
  24. 라미란·김숙·제시 등, KBS '언니들의 슬램덩크' 출연 (14 сакавіка 2016).
  25. 제시, 오늘(13일) 12년만 첫 솔로 미니앨범 발표…'Un2verse' (13 ліпеня 2017).
  26. Jessi (Refund Sisters) (28 сакавіка 2022).
  27. Jessi Aims to Break South Korean Societal Norms & Gets ‘Down’ In New Music Video: Watch (6 ліпеня 2018).
  28. July Comebacks And Releases Coming Your Way (1 ліпеня 2018).
  29. Jessi's contract with YMC Entertainment comes to an end (31 кастрычніка 2018).
  30. PSY officially announces the establishment of his company P-NATION (24 студзеня 2019).
  31. 제시의 솔직한 소울 감성 ‘Who Dat B’ [MK★컴백] (23 верасня 2019).
  32. Watch: Jessi Takes On Haters + Vows To Keep It Real In “Who Dat B” MV (16 верасня 2019).
  33. а б "Jessi Chart History (World Songs)". Billboard. Архівавана з арыгінала 2019-10-16. Праверана October 15, 2019.
  34. Jessi Chart History (Korea K-pop Hot 100) (28 верасня 2019).
  35. 제시, 11월 1일 신곡 'Drip' 발매..박재범 피처링 (28 кастрычніка 2019).
  36. 제시, SBS 모비딕 토크쇼 '제시의 쇼!터뷰' 호스트 확정 (4 чэрвеня 2020).
  37. "파격+섹시 끝판왕='NUNA'"…제시, 이효리X싸이 지원사격 아래 '역대급 컴백' [종합] (30 ліпеня 2020).
  38. Gaon Digital Chart 2020 Week 34 (27 жніўня 2020).
  39. '눈누난나' 제시, 오늘(14일) 수록곡 'Numb' MV 스페셜 공개 (26 верасня 2020).
  40. 센언니들 모인다…이효리·엄정화·제시·화사, '환불원정대' 31일 첫 회동 (30 ліпеня 2020).
  41. 환불원정대, '돈 터치 미'…10월10일 음반 내고 출격 (27 верасня 2020).
  42. Gaon Digital Chart 2020 Week 42 (24 кастрычніка 2020).
  43. 유재석 새 예능 '식스센스' 오늘 첫방…'가짜를 찾아내라' (3 верасня 2020).
  44. 제시, 17일 신곡 ‘어떤 X’로 컴백 [공식] (10 сакавіка 2021).
  45. Jessi unveils powerful music video for ‘Cold Blooded’ (13 кастрычніка 2021).
  46. Ed Sheeran Prepping ‘Shivers’ Remix With K-Pop Singers Sunmi and Jessi (19 лістапада 2021).
  47. 제시, 4월 13일 컴백 확정[공식] (1 красавіка 2022).
  48. Psy drops high-energy performance video for ‘Ganji’, featuring Jessi (12 мая 2022).
  49. Korean-American Rapper Jessi Leaves P NATION After 3 Years; Personally Clears Up Rumours (6 ліпеня 2022).
  50. Jessi's Europe Tour 2022: Tickets, dates, where to buy and more (7 верасня 2022).
  51. Jessi talks about leaving P Nation, relationship with Psy, and launching her own label (12 кастрычніка 2022).
  52. Jessi and Girls’ Generation’s Tiffany Talk About Their Friendship at “Unni’s Slam Dunk” Press Conference (6 красавіка 2016).
  53. Jessi Confirmed as First Guest for Close Friend Tiffany’s Style Show “Heart a Tag” (13 красавіка 2015).
  54. (단독) 제시카 H.o "집단폭행? 난 말리기만 했을 뿐" (인터뷰) (12 чэрвеня 2013).
  55. (단독) '영어강사' 최 씨 "3대1 폭행, 저항불가였다" (인터뷰) (12 чэрвеня 2013).
  56. 경찰 "업타운 멤버 A양 고소인, 폭행혐의 소취하" (13 чэрвеня 2013).
  57. Peak chart positions for the following albums in South Korea:
    • Un2verse: ko:2017년 29주차 Album Chart (кар.). Gaon Chart. Korea Music Content Industry Association. — en:Week 29 of 2017 Album Chart. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2017. Праверана July 26, 2017.
  58. Peak chart positions for the following albums on the Billboard World Album Charts:
  59. 2019년 03월 Album Chart (кар.). Gaon Chart. Korea Music Content Industry Association. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2015. Праверана 28 красавіка 2019.
  60. Jessi shares an audio preview of track #3 'Put It On Ya' feat. KARD's BM & Nafla. allkpop. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана July 24, 2020.
  61. 2005.12월 - 가요 음반 판매량 (кар.). Recording Industry Association of Korea. — en:Album sales for December 2005. Архівавана з першакрыніцы February 25, 2006. Праверана 21 верасня 2015.
  62. Jessi Chart History: Malaysia Songs. Billboard. Праверана April 27, 2022.
  63. NZ Hot Singles Chart. Recorded Music NZ (29 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы March 29, 2021. Праверана March 27, 2021.
    • Zoom. Recorded Music NZ (25 красавіка 2022). Праверана April 23, 2022.
  64. "Jessi Chart History (Philippines Songs)". Billboard. Праверана May 3, 2022.{{cite magazine}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  65. а б в "Jessi Chart History: World Digital Song Sales". Billboard. Архівавана з арыгінала March 31, 2021. Праверана April 26, 2022.
  66. "Jessi Chart History (Billboard Vietnam Hot 100)". Billboard. Праверана May 17, 2022.
  67. Jessi Chart History: Billboard Global 200. Billboard. Праверана May 10, 2022.
  68. Gaon Digital Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы February 4, 2015. Праверана August 11, 2020.
  69. The Billboard Korea K-Pop Hot 100 was established in August 2011 and suspended in June 2014 before being relaunched in 2017. The chart was again suspended in 2022 and is defunct as of the issue dated April 30, 2022, being replaced with the 25-place South Korea Songs chart. This section includes chart peaks for both charts.

    Compiled K-Pop Hot 100 sources:
    South Korea Songs sources:
  70. RIAS Top Streaming Chart. Recording Industry Association Singapore. Архівавана з першакрыніцы December 1, 2020. Праверана March 27, 2021.
    • Nunu Nana. Recording Industry Association (Singapore). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2020.
    • Zoom. Recording Industry Association Singapore (10 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы May 17, 2022. Праверана May 17, 2022.
  71. Jessi Chart History: Singapore Songs. Billboard. Праверана April 27, 2022.
  72. Cumulative sales of "Unpretty Dreams":
  73. 2015년 04월 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы September 24, 2015. Праверана October 8, 2019.
  74. 2015년 09월 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы March 4, 2016. Праверана October 8, 2019.
  75. 2015년 50주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы March 4, 2016. Праверана October 8, 2019.
  76. 2016년 12주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы April 2, 2016. Праверана October 8, 2019.
  77. 2017년 04주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы February 2, 2017. Праверана October 8, 2019.
  78. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы August 27, 2017. Праверана 20 ліпеня 2017.
  79. 2014년 36주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы May 14, 2015. Праверана October 8, 2019.
  80. Cumulative sales of "Who's Your Mama?":
  81. 2015년 18주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы March 4, 2016. Праверана October 8, 2019.
  82. 2015년 34주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы March 16, 2016. Праверана October 8, 2019.
  83. Cumulative sales of "Something I Can Do":
  84. Cumulative sales of "Me, Myself and I":
  85. 2015년 53주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы April 2, 2016. Праверана October 8, 2019.
  86. 2016년 06월 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы November 24, 2016. Праверана October 8, 2019.
  87. Cumulative sales of "Crazy Guy":
  88. Gaon Digital Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы February 4, 2015. Праверана August 11, 2020.
    • My Type (February 15–21, 2015). Архівавана з першакрыніцы March 3, 2016. Праверана August 11, 2020.
    • Ganji (May 1–7, 2022). Архівавана з першакрыніцы May 12, 2022. Праверана May 12, 2022.
  89. 2015년 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы January 11, 2016. Праверана October 8, 2019.
  90. Gaon Digital Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы February 4, 2015. Праверана August 11, 2020.
    • Ganji (May 1–7, 2022). Архівавана з першакрыніцы May 12, 2022. Праверана May 12, 2022.