McDonnell Douglas

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

"МАК-ДО́НЕЛ", "МАК-ДО́НЕЛ ДУ́ГЛАС" (1967-1996), "Мак-Донел Эркрафт карпарэйшн" [англ. McDonnell Aircraft Corporation], колішняя авіяцыйная, авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Заснаваная Дж. Макдонелам як "Самалётная карпарацыя Макдонела" (McDonnell Aircraft Corporation) 6.7.1939. Пасля зліцця з кампаніяй "Дуглас" (а фактычна, пасля набыцця Макдонелам кампаніі Дугласа) была названа "Макдонел Дуглас карпарэйшн" (McDonnell Douglas Corporation). Пасля спаду ў 1970-х, і кароткатэрміновага ўздыму ў 1980-х[1], у т.л. набыцця кампаніі "Верталёты Хьюза" (Hughes Helicopters) у 1984, пачала несці значныя фінансавыя страты ў пач. 1990-х. Куплена "Боінгам" цалкам за 13 млрд. USD рынк. вартасці (15.12.1996).

Першы серыйны прадукт: самалёт FH-1 "Фантом" (1945). Вядомыя прадукты: самалёты XF-85 "Гоблін", F2H "Баншы", F3H "Дэман", F-101 "Вуду", F-4 "Фантом II", ЗР "Талас". Серыі КА "Меркуры" і "Джэмінай". Пасля 1967: ваен. самалёты F-15, пасаж. самалёты DC-9, DC-10, ракета-носьбіт "Дэльта", AV-8 "Харыер" (па ліцэнзіі). Супольна з "Нортрапам": F-18 "Хорнет".


  1. 140 тыс. работнікаў у 1967, 57 тыс. у 1976, 132 тыс. у 1990.