Boeing
| The Boeing Company | |
| Тып | |
|---|---|
| Лістынг на біржы | |
| Год заснавання | |
| Размяшчэнне | |
| Ключавыя фігуры |
Джэймс МакНерні (старшыня савета дырэктараў і прэзідэнт) |
| Галіна | |
| Прадукцыя |
Грамадзянскія, ваенныя самалёты, касмічная тэхніка |
| Абарот |
▼ 64,3 млрд дол. (2010 год) |
| Чысты прыбытак |
▲ 3,3 млрд дол. (2010 год) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
160,5 тыс. чалавек (студзень 2011 года) |
| Сайт | |
«БО́ІНГ», «Бо́інг Карпарэ́йшн» [англ. Boeing], авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Штаб-кватэра: Чыкага (ЗША).
Галоўныя вытв. падраздзяленні: «Камерцыйныя самалёты Боінга» [Boeing Commercial Airplanes] і «Інтэграваныя абаронныя сістэмы Боінга» [Boeing Integrated Defense Systems]. Вытв. магутнасці: 3 галоўныя вытв. раёны ў ЗША[1] і інш. (2006). Штат: больш за 150000 работнікаў у ЗША і 70 краінах свету (2006).
Абарот: ~61,5 млрд. USD за год (2006). Карпарацыя мае кліентаў у больш за 90 краінах свету, і з'яўляецца адным з найбольшых лідараў экспарту ЗША у продажах.
Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка і выпуск авіякасмічнай тэхнікі (асабліва, пасажырскіх авіялайнераў, ваенных самалётаў), верталётаў, электронных і абаронных сістэм, ракет і ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, інфармацыйнай і сувязной тэхнікі. Кампанія з'яўляецца адным з галоўных пастаўцаў паслуг для НАСА, аператарам «Спейс шатла» і Міжнароднай касмічнай станцыі, пастаўцам паслуг падтрымкі абсталявання вайсковых і камерцыйных авіяліній.
Заснавана У. Боінгам 15.7.1916 як «Ціхаакіянскія авіяцыйныя вырабы» [Pacific Aero Products Co.][2]. Найстарэйшая авіяцыйная кампанія ў ЗША. Назва зменена на «Самалёты Боінга» [Boeing Airplane Co.] 9.5.1917. На 2007, у склад карпарацыі ўваходзяць такія вядомыя раней самастойныя вытворцы, як «Х'юз», «Роквел», «Макдонел Дуглас», «Сцірман», «Норт Амерыкан». Адпаведна, многія вядомыя прадукты гэтых вытворцаў носяць некалькі азначэнняў.
Першы серыйны прадукт: Боінг «Мадэль Сі» (1917).
Гісторыя[правіць]
У 1929, «Боінг Эрплейн энд Транспарт Ка.» змяніла назву на «Юнайтэд Эркрафт энд Транспартэйшн Карп.», і да канца года ўлучыла ў сябе «Чэнс Воўт Карп.», «Гамільтан Металплэйн Дывіжн», «Боінг Эркрафт оф Кэнада», «Стаут Эрлайнс», «Нортрап Эвіэйшн Карп.», «Сцірман Эркрафт Ка.», «Сікорскі Эвійэшн Карп.», «Стандард Сціл Прапелер Ка.» і «Прат энд Уітні Эркрафт Ка.». Гэтае аб'яднанне, разам з іншымі падобнымі, было раздзелена ўрадам ЗША ў 1934—1935.
У 1996, кампанія аб'ядналася з авіякасмічнымі і абароннымі падраздзяленнямі «Роквела». Набытыя падраздзяленні атрымалі новую назву «Боінг Норт Амерыкан». У 1997, кампанія аб'ядналася з кампаніяй Макдонел Дуглас". У 2000, было паведамлена аб набыцці «Боінгам» касмічных і камунікацыйных магутнасцяў камп. «Х'юз Электронікс».
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйны сайт(англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра авіяцыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| База разліку індэкса Dow Jones Industrial Average | |
|---|---|
|
3M • Alcoa • American Express • AT&T • Bank of America • Boeing • Caterpillar • Chevron • Cisco Systems • Coca-Cola • DuPont • ExxonMobil • General Electric • Hewlett-Packard • Home Depot • Intel • IBM • Johnson & Johnson • JPMorgan Chase • Kraft Foods • McDonald’s • Merck & Co. • Microsoft • Pfizer • Procter & Gamble • The Travelers Companies • United Technologies • Verizon Communications • Wal-Mart • Walt Disney |