Шматгадоваятравяністая шурпата-залозіста-валасістая расліна з кветаносным парасткам вышынёй 15—50 см і разеткай доўгачаранковага прыкаранёвага акругла-ныркападобнага, па краі гародчатага лісця, каля асновы якога знаходзяцца «цыбулінкі». Сцябловае лісце з клінападобнай асновай і больш вузкімі і вострымі лопасцямі. Кветкі белыя або жаўтаватыя, сабраны ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Тычынак 10. Плод — сухая авальная каробачка[5].
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Кудряшова Г. Л. Saxifraga granulata L. — Камнеломка зернистая // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Изд-во СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 294. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9