Аксаміткі адхіленыя
Аксаміткі адхіленыя | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
|
Аксаміткі адхіленыя, Аксаміткі распасцёртыя[5] (Tagetes patula) — від кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністыя расліны. Галінастыя сцёблы ўтвараюць шырокія густыя кусты. Лісце пёрыста-рассечанае, лісточкі вузкія, ланцэтныя, вострыя. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, бура-аранжавыя. Краявыя Кветкі ў кошыках язычковыя, сярэднія — трубчастыя. Тычынка пяць, песцік з двума лычыкамі і ніжняй завяззю. Плады — лінейныя сямянкі. Ёсць шмат розных сартоў. Вышыня 20-40 см. Час цвіцення з чэрвеня па верасень.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Радзіма расліны — Цэнтральная Амерыка. Расце ў Мексіцы і Нікарагуа. Шырока культывуецца ў паркх, садах, кветніках, палісадніках як непатрабавальная, багата квітнеючая расліна.
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Кветкавыя кошыкі ўтрымліваюць эфірны алей і фарбавальнікі. Водны настой кветкавых кошыкаў ужываюць як мачагонны, патагонны і супрацьгліставы сродак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в USDA Natural Resources Conservation Service. PLANTS Database . Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.
- ↑ USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network - (GRIN) Online Database, National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland. . Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аксамі́ткі, тагетэс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Карэўка І. А. Аксамі́ткі, тагетэс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 60. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Бархатцы мелкоцветные (Чернобривці розлогі) — Tagetes patula L. // Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — С. 26. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0. (руск.)
- Бархатцы отклоненные — T. patula, L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 268—269. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бархатцы отклонённые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Аксаміткі адхіленыя