Перайсці да зместу

Ёбік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Ёбік
(Няма розніцы)

Версія ад 02:21, 3 красавіка 2016

За лепшую Венгрыю (Ёбік)
венг.: Jobbik Magyarországért Mozgalom
Выява лагатыпа
Лідар Габар Вона
Дата заснавання 24 кастрычніка 2003
Штаб-кватэра Будапешт, Венгрыя
Краіна
Ідэалогія венгерскі нацыяналізм, нацыянал-кансерватызм, еўраскептыцызм, антыамерыканізм, антыглабалізм, ірэдэнтызм
Ваенізаванае крыло Венгерская гвардыя (2007—2009)
Колькасць членаў 17 927
Дэвіз A Magyar Néppárt[1]
Месцаў у Нацыянальным сходзе
23 / 199
Месцаў у Еўрапарламенце
3 / 22
Сайт jobbik.hu
jobbik.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адкрыццё рунічнай таблічкі ў Капашмеры (венг.)

«За ле́пшую Вуго́ршчыну» (венг.: Jobbik Magyarországért Mozgalom, ['jobbik ˈmɒɟɒrorsaːɡeːrt 'mozgɒlom]), скарочана «Ё́бік» — венгерская праварадыкальная нацыяналістычная партыя, заснаваная ў 2003 годзе. Афіцыйна стаіць на пазіцыях кансерватызму, патрыятызму і хрысціянскіх каштоўнасцей[2]. Крытыкі і назіральнікі ацэньваюць яе як ксенафобскую, антысеміцкую[3] і гамафобскую палітычную сілу[4]. Старшыня — Габар Вона.

Гісторыя

Спачатку ў 2002 годзе група праварадыкальна настроеных студэнтаў гуманітарнага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта і былымі прыхільнікамі нацыяналістычнай Партыі справядлівасці і жыцця (венг.) (MIÉP), незадаволенымі палітыкай кіраўніцтва. Назва «Ёбік» — акронім ад Jobboldali Ifjúsági Közösség (бел.: Правае моладзевае задзіночанне). У назве партыі выкарыстана гульня словаў: слова «ёб» (jobb) у венгерскай мове азначае як «лепшы», так і «правы».

У 2007 годзе Габар Вона стварыў «Венгерскую гвардыю» — арганізацыю, якая мела змагацца за абарону венгерскіх нацыянальных каштоўнасцей. У 2008—2009 гадах, пасля абвінавачванняў членаў «Венгерскай гвардыі» ў збіццях і злачынствах супраць цыганскага насельніцтва[5], судовыя органы Будапешта забаранілі дзейнасць арганізацыі.

На выбарах у Еўрапейскі парламент 2009 года партыя здабыла 15 % галасоў і 3 месцы ў Еўрапарламенце.

На парламенцкіх выбарах 2010 года партыя паспяхова пераадолела пяціадсоткавы бар'ер і атрымала ў парламенце 47 месцаў з 386.

На парламенцкіх выбарах 2014 нацыяналісты атрымалі 20,22 % галасоў[6] і атрымалі 23 месцы ў Нацыянальным сходзе, стаўшы трэцяю найбольшай палітычнай сілай краіны.

Зноскі

Спасылкі