Станіслаў Фердынанд Жавускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Фердынанд Жавускі
Stanisław Ferdynand Rzewuski
Герб «Крыўда»
Герб «Крыўда»
Вялікі харунжы літоўскі
1760 — 1782
Папярэднік Геранім Фларыян Радзівіл
Пераемнік Станіслаў Солтан

Нараджэнне 1737(1737)
Падгорцы
Смерць 16 чэрвеня 1786(1786-06-16)
Паграбішча
Род Жавускія
Бацька Вацлаў Пётр Жавускі
Маці Ганна з Любамірскіх
Жонка Кацярына Караліна з Радзівілаў
Дзеці Адам, Севярын, Тэафіля, Ганна, Францішка, Караліна
Званне генерал і ротмістр
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Фердынанд Жавускі (польск.: Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (17591760) і харунжы вялікі літоўскі (17601782); ротмістр панцырны (1755), генерал-маёр кароннай арміі (1757).

Трымаў Хелмскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[1].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх герба «Крыўда», сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны з Любамірскіх. Меў братоў Юзафа і Севярына.

Абіраўся паслом на соймы. Быў фельдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 мая 1760харунжага вялікага літоўскага.

Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілю, Ганну, Францішку і Караліну.

Зноскі

  1. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 196.