Геранім Фларыян Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Фларыян Радзівіл
Якуб Весэль  (ням.) (бел.. «Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла»
Якуб Весэль  (ням.). «Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла»
Трубы
Трубы

харунжы вялікі літоўскі
1750 — 1760

Нараджэнне 4 мая 1715(1715-05-04)
Смерць 17 мая 1760(1760-05-17) (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Караль Станіслаў Радзівіл
Маці Ганна Кацярына з Сангушкаў
Жонка Тэрэза з Сапегаў[d], Магдалена Чапская[d] і Анеля Мянчынская[d]
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Святога Губерта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геранім Фларыян Радзівіл (4 мая 1715, г. Бяла Брэсцкага ваяв. — 17 мая 1760) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў Радзівіл.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—35 падарожнічаў за мяжой. 3 1731 стаў фактычным уладальнікам (юрыдычным з 1744) т.зв. «Нойбургскіх маёнткаў». Трымаў таксама Пшэмысльскае і Крычаўскае староствы.

Падчашы ВКЛ у 1739—50, вялікі харужы ВКЛ з 1750. Меў 6-тысячнае войска (па колькасці раўнялася войску ВКЛ). Гарнізоны размяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Бялай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся з мясцовай шляхты і ваенна-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Бялай, пасля ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус). Геранім Фларыян Радзівіл захоўваў жорсткі парадак у сваіх гарадах і маёнтках, задушыў Крычаўскае паўстанне 1743-44. У 1756 пачаў будаваць на востраве Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер воз. Чырвонае) мураваны замак пад назвай Венецыя; меркаваў стварыць на возеры флот з артылерыяй.

Заснаваў тэатр у Бялай і Слуцкі тэатр Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў спецыяльнай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, арганізаваў значнае будаўніцтва ў сваіх рэзідэнцыях — Бялай і Слуцку.

У шлюбах з Тэрэзай Сапегай, Магдаленай Чапскай і Анеляй Мянчынскай дзяцей не меў, і яго маёнткі перайшлі да брата Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]