Станіслаў Фердынанд Жавускі
Станіслаў Фердынанд Жавускі Stanisław Ferdynand Rzewuski | ||
![]() Герб «Крыўда» | ||
| ||
---|---|---|
1760 — 1782 | ||
Папярэднік | Геранім Фларыян Радзівіл | |
Пераемнік | Станіслаў Солтан | |
Нараджэнне | 1737[1][2][3] | |
Смерць | 16 чэрвеня 1786 | |
Дынастыя | Жавускія | |
Бацька | Вацлаў Пётр Жавускі[d] | |
Маці | Ганна з Любамірскіх[d] | |
Жонка | Кацярына Караліна з Радзівілаў[d] | |
Дзеці | Францішка з Жавускіх[d], Адам Ваўжынец Жавускі, Тэафіла з Жавускіх[d] і Ганна з Жавускіх[d] | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал і ротмістр | |
Узнагароды | ||
Станіслаў Фердынанд Жавускі (польск.: Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1760—1782); ротмістр панцырны (1755), генерал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Хэлмскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[4].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх герба «Крыўда», сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны з Любамірскіх. Меў братоў Юзафа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фельдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 мая 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілю, Ганну, Францішку і Караліну.
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1737 годзе
- Нарадзіліся ў Рускім ваяводстве
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1786 годзе
- Памерлі ў Расійскай імперыі
- Род Жавускіх
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
- Памерлі ў Вінніцкай вобласці
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Барскія канфедэраты
- Старосты хэлмскія