Джордж Герберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Герберт
George Herbert
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 красавіка 1593(1593-04-03)
Месца нараджэння Мантгомеры, Уэльс
Дата смерці 1 сакавіка 1633(1633-03-01) (39 гадоў)
Месца смерці Бемертан, Уілтшыр
Грамадзянства
Бацька Richard Herbert, Lord of Cherbury[d][1][2]
Маці Magdalen Herbert[d][1][2]
Жонка Jane Danvers[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, аратар, святар
Кірунак метафізічная паэзія
Жанр барока
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Герберт (англ.: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомеры, Уэльс — 1 сакавіка 1633, Бемертан, Уілтшыр) — выбітны англійскі паэт-метафізік, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям'і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філосафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву з дзесяццю дзецьмі[3].

Джордж навучаўся ў Вэстмінстэрскай школе, пасля ў кембрыджскім Каледжы Тройцы (16091613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыджскім універсітэце, у 16201628 быў грамадскім аратарам універсітэта. З 1624 — дэпутат парламенту. Яго кар'ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Герберта.

Вітраж у царкве Св. Андрэя ў Бемертане. Джордж Герберт і яго сябар Нікалас Ферэр.

У 1630 Герберт стаў вясковым святаром у парафіі Бемертана, за 75 міляў ад Лондана, дзе правёў рэшту жыцця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для святароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Ферэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Хідынгу (Хантынгданшыр). Пасля яго смерці кніга вытрымала 8 выданняў.

Герберт пісаў таксама вершы на грэчаскай і лацінскай мовах.

Памяць

Залічаны да ліку святых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы адзначае яго дзень згодна з Календаром святых 1 сакавіка.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. а б Kindred Britain
  3. Amy M. Charles. A Life of George Herbert. — Cornell University Press, 1977. — С. 28.

Літаратура

  • Английская лирика первой половины XVII века / Под ред. А. Н. Горбунова. М.: Издательство Московского ўн-та, 1989.

Спасылкі

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
George Herbert