Хантынгданшыр
Выгляд
| Хантынгданшыр | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у |
|
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 1 красавіка 1974 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Афіцыйны сайт | |
Хантынгданшыр (англ.: Huntingdonshire) — неметрапалітэнскі раён у графстве Кембрыджшыр (Англія). Адміністрацыйны цэнтр — горад Хантынгдан. Былое графства ў складзе Англіі. Раён размешчаны ў заходняй частцы графства Кембрыджшыр, мяжуе з графствамі Бедфардшыр і Нартгемптаншыр.
Графства Хантынгданшыр было створана ў 1889 годзе і скасавана ў сувязі з рэформай адміністрацыйнага падзелу ў 1965 годзе, калі яно ўвайшло ў склад графстваў Хантынгдан і Пітэрбара. У 1974 годзе Хантынгданшыр увайшоў у склад новага графства Кембрыджшыр як раён Хантынгдан, які ў 1984 годзе быў перайменаваны ў Хантынгданшыр.