Перайсці да зместу

Ян Вышаціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Вышаціч
Ян Вышаціч і язычнікі
Ян Вышаціч і язычнікі
Нараджэнне 1016
Смерць 24 чэрвеня 1106(1106-06-24)
Бацька Вышата

Ян Вышаціч (каля 1016 — 24 чэрвеня 1106) — кіеўскі тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага.

У 1070 збіраў у Растоўскай зямлі даніну для Святаслава Яраславіча. У Белавозеры ў гэты час два вешчуны падманвалі насельніцтва, сцвярджаючы, што жанчыны ў галодны год хаваюць у сабе жыта, мёд, рыбу і г.д.; яны разрэзвалі скуру на спінах жанчын і рабілі выгляд, што вымаюць адтуль то жыта, то рыбу і г. д. Ян гутарыў з ведзьмакамі, потым выйшаў на іх са зброяй, і тыя, пасля сутычкі, збеглі ў лес.

Хоць частка насельніцтва, відаць, і спагадала вяшчунам, але яны былі выдадзеныя і пакараныя. У 1093 Ян Вышаціч хадзіў на полаўцаў з Уладзімірам Манамахам, а ў 1106, з братам Пуцятам, пабіў іх каля Зарэцка і «адабраў у іх палон». Летапісы і Пячэрскі пацярык усхваляюць дабрадзейнасці Яна Вышаціча і яго жонкі Марыі, якія карысталіся любоўю вялебнага Феадосія, які гутарыў з імі аб міласціне, аб Валадарстве Нябесным і смяротнай гадзіне. Сынам яго быў Варлам.

Сведчанні Яна Вышаціча пра сябе і сваіх продкаў сталі для Нестара адной з галоўных крыніц для складання «Аповесці мінулых гадоў».

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Иоанн Вышатич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Вельтман, А. Ф. Упоминаемый бо-Ян в Слове о полку Игореве есть старец Ян, упоминаемый Нестором // Московитянин. — 1842. — № 1. — С. 213—215.
  • Прозоровский, Д. О родстве св. Владимира по матери // Записки Императорской Академии наук. — 1864. — Т. 5. — Кн. 1. — С. 25—26.
  • Лонгинов, А. В. Историческое исследование Сказания о походе северского князя Игоря Святославича на половцев в 1185 г. — Одесса: Экономическая тип., 1892. — 261, III с. — С. 26, 89—91.
  • Шахматов, А. А. Разыскания о древнейших русских летописных сводах: [С прил. 2 вариантов текста Начала земли Русьсте] / А. А. Шахматов. — СПб.: тип. М. А. Александрова, 1908. — XX, 687 с. — С. 443—444, 455—457, 531.