Растоўскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Растоўскае княства
удзельнае княства Вялікага княства Уладзімірскага, затым Вялікага княства Маскоўскага
Flag of None.svg
1207 — 1474


Coat of arms of Russia (XV Century).svg
Rostow-old.png


Герб
Сталіца Растоў
Мова(ы) старажытнаруская
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання манархія
Дынастыя Рурыкавічы: Растоўскія

Растоўскае кня́ства — удзельнае княства Русі XIIIXV стст. з цэнтрам у Растове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вылучылася ў 1207 годзе з Уладзіміра-Суздальскага княства. У яго уваходзілі Яраслаўль, Угліч, Малога, Белавозера і Усцюг. Першы князь Растоўскага княства — Канстанцін Усеваладавіч, які ў 1216 годзе стаў вялікім князем уладзімірскім, падзяліў Растоўскае княства паміж сынамі. У выніку з яго вылучыліся Яраслаўскае, Угліцкае, Белаазёрскае княствы, у 1277 годзе князь Глеб Васількавіч на кароткі час далучыў да Растоўскага княства Белаазёрскае княства, у 1285 — і Угліч.

З сярэдзіны 14 ст. Растоўскае княства трапіла пад уплыў маскоўскіх князёў. Іван Каліта выкупіў г. Угліч. Пры Дзмітрыю Данскім растоўскія князі сталі фактычна «службовымі» князямі Масквы. З 1474 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы.

Князі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама: Растоўскія князі — князі Растоўскага княства і іх нашчадкі

Растова-Усрэцінскія князі[правіць | правіць зыходнік]

Растова-Барысаглебскія князі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]