Феадосій Пячэрскі
Выгляд
| Феадосій Пячэрскі | |
|---|---|
| Прападобны Феадосій Пячэрскі з жыціем у 14 клеймаў (абраз XVII ст.) | |
| Дата нараджэння | 1029 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 мая 1074 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Шануецца | у праваслаўнай царкве |
| У ліку | прападобны |
| Галоўная святыня | мошчы ў Кіева-Пячэрскай лаўры |
| Дзень памяці | 16 мая, 27 жніўня, 10 верасня, 15 верасня |
| Працы | 6 павучанняў, 2 пасланні да вялікага князя Ізяслава |
| Падзвіжніцтва | аскетызм, цудатворства, заснаванне Кіева-Пячэрскай лаўры |
Феадосій Пячэрскі (каля 1008, Васількоў пад Кіевам, цяпер Украіна — 3 мая 1074) — старажытнарускі пісьменнік і царкоўны дзеяч; адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.
З 1057 года ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. Упершыню на Русі ўвёў статут супольнага жыцця манастыра. Аўтарства Феадосія Пячэрскага лічыцца ўстаноўленым для 11 пісьмовых помнікаў: 2 пасланні да князя Ізяслава Яраславіча, 8 «слоў» і «павучанняў» манахам і малітва. Прапаведаваў асновы хрысціянскай маралі. Творы Феадосія Пячэрскага вядомыя ў рускім і паўднёва-славянскім спісах, самыя старажытныя з іх адносяцца да XIII—XV ст. Звесткі пра Феадосія Пячэрскага ў «Жыціі… Феадосія» (1080-я) і ў «Аповесці мінулых гадоў».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Феадосій Пячэрскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Том 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — С. 341.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Феадосій Пячэрскі