Пётр Аляксеевіч Атрошчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:37, 26 чэрвеня 2017, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, перанесена: Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь → [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспуб з дапамогай [[Project:AWB...)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Пётр Аляксеевіч Атрошчанка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 9 красавіка 1962(1962-04-09) (62 гады)
пас. Барэц, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць
Адукацыя
Месца працы
Званне палкоўнік
Узнагароды
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)

Пётр Аляксеевіч Атрошчанка (нар. 9 красавіка 1962, пас. Барэц, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Інжынер шляхоў зносін па эксплуатацыі чыгунак»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканаміст-менеджар».

Працаваў дзяжурным па чыгуначнай станцыі Маладзечна. Служыў у органах ваенных зносін Узброеных Сіл. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, быў намеснікам начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі