Маладзечна (станцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Станцыя Маладзечна)
Jump to navigation Jump to search
Станцыя Маладзечна
Беларуская чыгунка
MaladzetšnaStation Minsk Region1.jpg
Аддзяленне чыг.: Мінскае аддзяленне
Дата адкрыцця: 1873 год
Ранейшыя назвы: Станцыя Маладжечна-1-Пасажырская Лібава-Роменскай чыгункі
Колькасць платформаў: 3
Колькасць шляхоў: 43
Тып платформаў: бакавыя, астраўныя
Форма платформаў: прамыя, выгнутыя
Выхад да: вул. Вакзальная, Чыгуначная, Паўднёвая
Размяшчэнне: цэнтр горада Маладзечна
Перасадка на станцыі: Ліда, Гродна (паўднёвы захад), Гудагай, Вільнюс (паўночны захад), Круляўшчына, Полацк, Вілейка, Санкт-Пецярбург (паўднёвы ўсход)
Перасадка на: А. 2, 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 10, 15, 17
Адлегласць да Мінска: 78 км Яндэкс.Расклады
Адлегласць да Вільнюса-Цэнтральнага: 114 км 
Тарыфная зона: 9
Код станцыі: 162900
Код у «Экспрэс-3»: 2100280
Маладзечна (Беларусь)
Маладзечна
Маладзечна

Маладзе́чна (трансліт.: Maladziečna, руск.: Молодечно)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Маладзечна.

Чыгуначная станцыя, 1910
Чыгуначная станцыя, 1917
Чыгуначная станцыя, 1930
Чыгуначны вакзал у 40-х гадах XX ст.
Чыгуначная станцыя, 2009

Адна з буйнейшых вузлавых станцый не толькі Мінскага аддзялення, але і ўсёй Беларускай чыгункі. Тут заканчваецца электрыфікаваны ўчастак Мінск — Маладзечна. Ад станцыі адыходзяць чатыры напрамкі: на Полацк, на Ліду, на Вільнюс, на Мінск. Дызель-цягнікамі можна даязджаць да Полацка, Ліды, Гудагая, Круляўшчыны, Вілейкі, Смаргоні і станцыі Ашмяны.

Беларуская чыгунка пачала выконваць чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна — Гудагай — беларуска-літоўская мяжа, што дазволіць выконваць рух электрацягнікоў да станцыі Вільнюс.

З 1 чэрвеня 2014 года да станцыі «Маладзечна» пачалі штодзённа рухацца 4-вагоныя цягнікі (вытворчасці Stadler FLIRT) рэгіянальных ліній бізнес-класа № 771/772 и № 773/774 у зносінах «Мінск — Маладзечна — Мінск»[2], кошт праезду ў якіх складае 30 200 Br. Састаў знаходзіцца ў пуці 55 хвілін і рухаецца без прамежкавых станцый.

Кошт праезду ў цягніках[правіць | правіць зыходнік]

Кошт праезду ад/да станцыі Мінск-Пасажырскі складае:

  • у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа — 9 800 Br
  • у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа — 30 200 Br
  • у агульных/міжабласных вагонах цягнікоў фарміравання БЧ — 20 800 Br
  • у плацкартных вагонах цягнікоў фарміравання БЧ — 32 000 Br
  • у купэйных вагонах цягнікоў фарміравання БЧ — 44 000 Br

Фарміраванне кошту праезда ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа ажыццяўляецца па наступнай формуле: кошт праезду = (адлегласць да станцыі/прыпыначнага пункта «мінус» 5 км) * 120 рублёў + 1200 рублёў. Адпаведна, калі да станцыі Мінск-Пасажырскі 77 км, то 72 * 120 + 1 200 = 8 640 + 1 200 = 9 840 => 9 800 рублёў (з улікам акруглення да 100 рублёў).

У дарозе[правіць | правіць зыходнік]

Час у дарозе з усімі прыпынкамі ад/да станцыі Мінск-Пасажырскі складае:

  • на цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа (электрацягніках) — каля 107 хвілін;
  • на цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа (паскораных дызель-цягніках) — каля 82 хвілін;
  • на цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (Stadler) — 55 хвілін;
  • на хуткіх і пасажырскіх цягніках — ад 59 да 76 хвілін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]