Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя. | ||
Падставы ўзнагароджання |
1. За значныя заслугi ў воiнскай службе; 2. За поспехi ў падтрыманнi высокай баявой гатоўнасцi падраздзяленняў, часцей, злучэнняў i аб'яднанняў, выдатныя паказчыкi ў баявой падрыхтоўцы, асаблiвую адзнаку на вучэннях i манеўрах, пры нясеннi баявога дзяжурства; 3. За асаблiвыя заслугi ў асваеннi, эксплуатацыi i абслугоўваннi ваеннай тэхнiкi, высокае прафесiйнае майстэрства. |
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адвагу», Беларусь | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» |
Меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль прысуджаецца за:
- За значныя заслугi ў воiнскай службе;
- За поспехi ў падтрыманнi высокай баявой гатоўнасцi падраздзяленняў, часцей, злучэнняў i аб'яднанняў, выдатныя паказчыкi ў баявой падрыхтоўцы, асаблiвую адзнаку на вучэннях i манеўрах, пры нясеннi баявога дзяжурства;
- За асаблiвыя заслугi ў асваеннi, эксплуатацыi i абслугоўваннi ваеннай тэхнiкi, высокае прафесiйнае майстэрства.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя.
Нашэнне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».