Мікалай Пятровіч Кішка
Выгляд
Мікалай Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Kiszka | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Радзімінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1524[1] ці 1524 |
||||||
Смерць | 1587 | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Пётр Станіслававіч Кішка | ||||||
Маці | Алена з Ільінічаў | ||||||
Жонка |
Марына Заслаўская Барбара Хадкевіч |
||||||
Дзеці | Барбара, Ганна, Мікалай |
Мікалай Кішка (? — 1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай.
Крайчы ВКЛ з 1552, падчашы ВКЛ з 1555. У 1569 дзякуючы падтрымцы планаў па збліжэнні ВКЛ з Польшчай стаў ваяводам падляшскім (гэтае ваяводства перайшло ў склад каронных зямель). Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.
Сям'я
Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.
Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся ў 1555 з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563. Другі шлюб узяў з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачок Барбару (жонка Юрыя Алелькавіча), Ганну (жонка Стэфана Пецея) і сына Мікалая.
Крыніцы
- Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
Зноскі
- ↑ Mikołaj Kiszka // MAK