Яўген Юр’евіч Валошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Валошын
Яўген Валошын, 2008 год
Яўген Валошын, 2008 год
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Юр'евіч Валошын
Дата нараджэння 17 сакавіка 1986(1986-03-17) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, журналіст
Інструменты Гітара
Жанры Поп-рок, рэгі
Калектывы Jab Club (з 2009 HandmadE)
Лэйблы Panda Promotion

Яўген Юр'евіч Валошын (нар. 1986, Мінск) — беларускі музыкант і журналіст.

Нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе №84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасля працаваў у «Еўрапейскім радыё для Беларусі» ды газеце «Камсамольская праўда». У 2010-2011 гадах узначальваў аддзел журналісцкіх расследаванняў у газеце «Звязда». Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расследаванні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасля выдання 3 кастрычніка 2009 года яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусi легальна прадаюць наркотыкi?»[3] у краіне забаранілі продаж спайсу. Другую ўзнагароду прысудзілі адразу за 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[4][5] і «Бітва за роднае слова»[6][7][8].

Займаецца тайскім боксам ды стаўся прызёрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 года. З 2008 года грае, спявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[9]HandMade).

Зноскі

  1. Вынікі «Вольнага слова-2009». Беларуская асацыяцыя журналістаў (7 лютага 2011). Праверана 30 мая 2017.
  2. Вынікі «Вольнага слова-2010». Беларуская асацыяцыя журналістаў (7 мая 2011). Праверана 30 мая 2017.
  3. Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі? // Звязда : газета. — 3 кастрычніка 2009. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  4. Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 1) // Звязда : газета. — 19 лістапада 2010. — № 227 (26835). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  5. Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 2) // Звязда : газета. — 20 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
  6. Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 1) // Звязда : газета. — 28 снежня 2010. — № 254 (26861). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  7. Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Звязда : газета. — 29 снежня 2010. — № 255 (26862). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  8. Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 3) // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  9. Глеб Лабадзенка. Jab Club пераназваўся ў HandmadE і зьняў першы кліп. Тузін гітоў (15 снежня 2009). Праверана 30 мая 2017.

Спасылкі