Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў
Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў | ||
---|---|---|
руск.: Владимир Дмитриевич Чернигов | ||
Дата нараджэння | 23 жніўня 1922 | |
Месца нараджэння | Хацяны, Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, РСФСР | |
Дата смерці | 23 мая 1985 (62 гады) | |
Грамадзянства | СССР | |
Род дзейнасці | навуковец | |
Навуковая сфера | ветэрынарыя | |
Месца працы | Віцебскі ветэрынарны інстытут | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук | |
Навуковае званне | прафесар | |
Альма-матар | Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут | |
Узнагароды |
|
Уладзімір Дзмітрыевіч Чарні́гаў (руск.: Владимир Дмитриевич Чернигов; 23 жніўня 1922 — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1976).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Хацяны (Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія). Скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут у 1948 годзе і аспірантуру пры ім. 3 1956 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы об иммуногенезе и о влиянии некоторых антибиотиков на формирование иммунитета при паратифе и роже свиней»[1]. З ліпеня 1974. на пасадзе загадчыка кафедрай ветэрынарна-санітарнай экспертызы[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па выпрацоўцы мер прафілактыкі інфекцыйных хвароб жывёл, метадаў ветэрынарна-санітарнай экспертызы прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання.
Зноскі
- ↑ а б Кафедра эпизоотологии и инфекционных болезней — История кафедры (руск.) // Сайт ВДАВМ
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 223.
Спасылкі
- Кафедра эпизоотологии и инфекционных болезней — История кафедры (руск.) // Сайт ВДАВМ
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1985 годзе
- Дактары ветэрынарных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласці
- Постаці савецкай ветэрынарыі
- Постаці беларускай ветэрынарыі
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны