Адэлаіда Савойская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:54, 13 лютага 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
Адэлаіда Савойская
фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne
Сцяг9-я Каралева Францыі
28 сакавіка 1115 — 1 жніўня 1137
Папярэднік Бертрада дэ Манфор
Пераемнік Элеанора Аквітанская

Нараджэнне каля 1092
Смерць 18 лістапада 1154(1154-11-18)
Манмартр, Парыж, Францыя
Месца пахавання
Род Савойская дынастыя
Бацька Гумберт II Савойскі
Маці Гізела Бургундская
Муж 1-ы: Людовік VI
2-і: Мацье I дэ Манмарансі
Дзеці Ад 1-га шлюбу:
сыны: Філіп Маладой, Людовік VII, Генрых, Гуга, Рабер I Вялікі, П'ер дэ Куртэнэ, Філіп (біскуп Парыжа)
дочкі: Канстанцыя Французская, дачка
Ад 2-га шлюбу:
дачка: Адэль (Алікс ці Аэлис)
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць каралева-кансорт Францыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэлаіда Савойская (Адэлаіда Мар'енская) (фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne, каля 1092 — 18 лістапада 1154, Манмартр, Парыж, Францыя) — каралева Францыі ў 11151137 гадах, жонка караля Францыі Людовіка VI і Мацье I дэ Манмарансі. Адэлаіда была дачкой графа Гумберта II Савойскага і Гізелы Бургундскай.

Біяграфія

Адэлаіда пабралася першым шлюбам у Парыжы, у нядзелю 28 сакавіка 1115 года, з каралём Францыі Людовікам VI Талсцім, які ва ўзросце 33-х гадоў імкнуўся да спакойнага жыцця, хоць у маладосці быў вельмі жвавым.

Адэлаіда была непрыгожай, але вельмі ўважлівай і занадта набожнай. У іх было сем сыноў і дзве дочкі. Роберт I дэ Дро і П'ер дэ Куртэнэ былі заснавальнікамі двух важных фамілій.

Людовік VI Тоўсты памёр 1 жніўня 1137 года. У 1141 годзе Адэлаіда заключыла другі шлюб з канетаблем Мацье I дэ Манмарансі, ад якога ў яе нарадзілася адна дачка.

У 1153 годзе Адэлаіда атрымала свабоду ад мужа і сышла ў абацтва Манмартр, якое яна заснавала разам са сваім сынам каралём Людовікам VII, і там памерла 18 лістапада 1154 года. Яе магіла знаходзіцца ў царкве Святога Пятра на Манмартры.

Шлюбы і дзеці

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • HUMBERT II 1080-11036 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 21 жніўня 2010.