Берта Галандская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Берта Галандская
фр.: Berthe de Hollande
Берта Галандская
Берта Галандская. Выява з Вялікіх французскіх хронік.
Каралева Францыі
1072 — 1092
Папярэднік: Ганна Яраслаўна
Пераемнік: Бертрада дэ Манфор
 
Дзейнасць: валадарная каралева
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: каля 1058
Смерць: 30 ліпеня 1093(1093-07-30)
Мантрой-сюр-Мер (цяперашні дэпартамент Па-дэ-Кале, Францыя)
Род: Жэрульфінгі
Бацька: Флорыс I Галандскі
Маці: Гертруда Саксонская
Муж: Філіп I Французскі
Дзеці: сыны: Людовік VI Тоўсты, Генрых, Карл, Эд
дачка: Канстанцыя

Берта Галандская (фр.: Berthe de Hollande, каля 1058 — 30 ліпеня 1093, Мантрой-сюр-Мер, Па-дэ-Кале, Францыя) — каралева Францыі ў 1072 — 1092 гадах. Берта была дачкой Флорыса I, графа Галандыі і Гертруды Саксонскай, дачкі герцага Саксоніі Бернхарда II. У 1072 годзе Берта пабралася шлюбам з Філіпам I Французскім, каралём Францыі з дынастыі Капетынгаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Берты Флорыс I памёр 18 чэрвеня 1061 года, калі ёй было ўсяго 3 гады. Яе маці Гертруда ў 1063 годзе зноў выйшла замуж за Роберта I Фрызскага, малодшага сына Бадуэна V Набожнага, графа Фландрыі, які забяспечыў апеку над яе дзецьмі і стаў рэгентам заходняй Фрысландыі, за што і быў празваны Робертам Фрызскім. У 1071 годзе Дзірк V, старэйшы брат Берты, стаў паўналетнім і сам стаў кіраваць Фрысландыяй, атрымаўшы тытул графа Галандыі.

17 ліпеня 1070 года нечакана памёр Бадуэн VI, старэйшы брат Роберта Фрызскага. Яго ўдава Рыхільда дэ Эно выклікала незадаволенасць фламандцаў. Роберт Фрызскі ўзначаліў мяцеж, уступіў у бой з войскамі Рышыльды і яе сына, графа Арнульфа III, і захапіў Ліль. Рышыльда папрасіла дапамогі ў караля Францыі Філіпа I, які прыйшоў на чале арміі. 22 лютага 1071 года ля падножжа гары Касель адбылася бітва, у выніку якой Арнульф III загінуў. Роберт Фрызскі стаў графам Фландрыі на шкоду свайму пляменніку Бадуэну II дэ Эно, малодшаму сыну Бадуэна VI і Рышыльды, якія беглі і ўмацаваліся ў Эно, заклікаўшы на дапамогу імператара.

У першай жа сваёй ваеннай акцыі кароль Філіп I быў пераможаны васалам. Каралеўскія войскі не паказалі сваіх ваенных якасцей, пасля чаго толькі і заставалася што ратаваць гонар і прэстыж умелымі перамовамі. Прызнаўшы Роберта Фрызскага графам Фландрыі, саветнікі маладога Філіпа I навязалі яму мір, змацаваўшы яго шлюбам з Бертай, ятроўкай Роберта Фрызскага (1072).

Вяселле Філіпа I і Берты Галандскай

Сям'я Берты, здаецца, мела ўплыў на палітычную дзейнасць каралеўства. Аднак у 1090 годзе, стомлены сваёй жонкай і прыкрытай апекай, народжанай з яго паражэння і з яго шлюбу, Філіп I прымусіў пасадзіць Берту ў замак Мантрой-сюр-Мер. А калі ён вырашыў ізноў жаніцца ў 1092 годзе на Бертрадзе дэ Манфор, шлюб быў ануляваны з прычыны крэўнага сваяцтва.

Берта памерла ў вялікім смутку ў замку Мантрой-сюр-Мер 30 ліпеня 1093 года. Злыя языкі казалі, што яна была атручана.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ivan Gobry. Histoire des Rois de France, Philippe Ier, père de Louis VI — Paris: Pygmalion, 2003. — 267 p. — ISBN 2-85704-799-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]