Юдзіта Пржэмыслаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юдзіта Чэшская
Judita Česká
герцагіня Карынтыі
1213 — 1230
Папярэднік Агнеса Бабенберг
Пераемнік Агнеса Меранская

Нараджэнне каля 1202
Смерць 2 чэрвеня 1230(1230-06-02)
Месца пахавання
Род Пржэмыславічы, Шпангаймы
Бацька Пржэмысл Отакар I
Маці Канстанцыя Венгерская
Муж Бернард Карынтыйскі
Дзеці 1. Ульрых III (герцаг Карынтыі)
2. Філіп
3. Маргарыта
4. Бернард
Веравызнанне хрысціянства

Юдзіта Пржэмыслаўна, або Юдзіта Чэшская, (чэшск.: Judita Česká, Judita Přemyslovna), (каля 12022 чэрвеня 1230 года) — чэшская прынцэса з роду Пржэмыславічаў, дачка караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і Канстанцыі Венгерскай, жонка герцага Карынтыі Бернарда.

Паходжанне

Юдзіта была старэйшай дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і яго другой жонкі Канстанцыі Венгерскай. Па бацькаўскай лініі яна даводзілася ўнучкай чэшскаму князю Уладзіславу II, удзельніку Другога крыжовага паходу, які атрымаў у 1158 годзе спадчынны каралеўскі тытул ад Фрыдрыха Барбаросы за ўдзел у яго паходах, і Юдзіце Цюрынгскай. Па матчынай лініі была ўнучкай караля Венгрыі Белы III і антыяхійскай князёўны Агнесы.

Шлюб і дзеці

Бернард Карынтыйскі - муж Юдзіты

У 1213 годзе Юдзіта выйшла замуж за герцага карынтыйскага Бернарда. Сярэдневяковы храніст Іаан з Віктрынга, які быў капеланам і сакратаром у Генрыха Харутанскага, звязваў іх шлюб з рамантычнай гісторыяй пра каханне з першага позірку.

За гады шлюбу ў Юдзіты і Бернарда нарадзілася чацвёра дзяцей:

Верагодна, Юдзіта памерла пры родах сына Бернарда ў 1230 годзе.

Зноскі

Літаратура

  • Žemlička J., Počátky Čech královských 1198–1253, Praha 2002.