Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава (Пушкіна)
руск.: Наталья Александровна Воронцова-Вельяминова (Пушкина)
Труна Н. Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы (Бабруйскі раён)
Труна Н. Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы (Бабруйскі раён)
Імя пры нараджэнні Наталля Аляксандраўна Пушкіна
Дата нараджэння 1859(1859)
Месца нараджэння
Дата смерці 1912(1912)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аляксандр Пушкін
Маці Соф’я Ланская
Муж Павел Варанцоў-Вельямінаў
Дзеці Георгій Варанцоў-Вельямінаў (1882), Марыя Кліменка (1883—1932), Соф’я Калагрывава (1884—1974), Міхаіл Варанцоў-Вельямінаў (1885—1951), Феадосій Варанцоў-Вельямінаў (1888—1914), Вера Варанцова-Вельямінава (1890—1920)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава (1859—1912) — беларуская грамадская дзеячка, асветніца, мецэнатка.

Біяграфія

Дачка старэйшага сына расійскага паэта Аляксандра Пушкіна генерал-лейтэнанта Аляксандра Аляксандравіча Пушкіна і Соф’і Мікалаеўны Ланской.

Вучылася ў Віленскай гімназіі. Ажанілася з Паўлам Варанцовым-Вельямінавым. Спачатку жылі ў Казлове (цяпер Мічурынск). Праз некаторы час П..Варанцоў-Вельямінаў падаў у адстаўку і з’ехаў з жонкай у маёнтак сваёй маці Вавулічы (цяпер в. Дубаўка) за 10-12 км ад Бабруйска. Акрамя сядзібы ў Дубаўцы, Варанцовы-Вельямінавы мелі дом ў Бабруйску.

Цікавілася беларускім фальклорам з навакольных вёсак Савічы, Цялуша. Добра малявала, у асноўным пейзажы, пісала вершы. У вёсцы Цялуша разам з мужам пабудавала школу (1894), царкву (на Вялікдзень 1902), бібліятэку, якая была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны. Займаліся асветніцкай дзейнасцю, дапамагалі атрымаць адукацыю (у тым ліку стаць настаўнікамі, акушэрамі-фельчарамі). Спрабавала арганізаваць прытулак для састарэлых жанчын, жадала стварыць нешта накшталт дзіцячага саду для сялянскіх малянят. У Бабруйску на вуліцы, дзе стаяла яе хата і хата сёстраў Паўла Варанцова-Вельямінава, першыя каштаны (некаторыя з іх засталіся да сёння). Драўляную хату па вул. Сацыялістычнай знеслі ў 1973. На яе месцы быў збудаваны гарадскі палац шлюбу. Сям’я Варанцова-Вельямінава прыняла пасільны ўдзел у стварэнні Бабруйскай гарадской бібліятэкі, якая носіць імя Пушкіна. Бібліятэка была адчынена ў лютым 1901, у 64-я ўгодкі з дня смерці Пушкіна.

Памёрла ў 1912 годзе ад ятрасці лёгкіх. Пахаваная ў вёсцы Цялуша, у парку, недалёка ад царквы і магілы свёкра Аркадзя Варанцова. У 1979, да 180-годдзя з дня нараджэння А. Пушкіна на магіле Наталлі Варанцовай-Вельямінавай быў усталяваны новы помнік. У вёсцы Цялуша штогод улетку праводзіцца Пушкінскае свята музыкі і паэзіі.

Дзеці

Разам з мужам мела 6 дзяцей:

  • Георгій Варанцоў-Вельямінаў (1882),
  • Марыя Кліменка (1883—1932),
  • Соф’я Калагрывава (1884—1974),
  • Міхаіл Варанцоў-Вельямінаў (1885—1951),
  • Феадосій Варанцоў-Вельямінаў (1888—1914),
  • Вера Варанцова-Вельямінава (1890—1920)

Літаратура

  • Нашчадкі А. С. Пушкіна ў Бабруйску // Памяць: Гіст. дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Выш. шк., 1995.

Спасылкі