Жуль Бардэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуль Борде
фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1870(1870-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1961(1961-04-06) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, імунолаг, урач, палітык, выкладчык універсітэта, дэрматолаг
Навуковая сфера Імуналогія, бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
  • Брусельскі свабодны ўніверсітэт[d]
Навуковы кіраўнік Ілья Ільіч Мечнікаў
Вядомы як даследчык імунітэта
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1919)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуль Бардэ (фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet, 13 чэрвеня 1870 - 6 красавіка 1961) — бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).

Скончыў Брусельскі ўніверсітэт, дзе ў 1892 атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1894-1901 гг. працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў пастэраўскім інстытуце ў Парыжы. У 1901 г. арганізаваў пастэраўскі інстытут у Бруселі, дырэктарам якога заставаўся да 1940. У 1907-1935 гг. выкладаў бактэрыялогію і паразіталогію ў Брусельскім універсітэце.

Асноўныя навуковыя працы Ж. Бардэ прысвечаны імуналогіі. Ён усталяваў, што ў аснове імунных рэакцый ляжаць фізіка-хімічныя працэсы, паказаў механізм аглютынацыі, гемоліза, прэцыпітацыі, дэзінтаксікацыю, высвятліў ролю камлементу ў рэакцыі імунітэту. Сумесна з М. гГеем адкрыў рэакцыю канглютынацыі. Распрацаваў разам з А. Жангу рэакцыю звязвання камлементу. У 1906 г. сумесна з А. Жангу вылучыў бацылу-ўзбуджальніка коклюшу і прапанаваў асяроддзе для яго культывавання. Распрацаваў вучэнне аб анафілаксіі (1921) і тэорыю бактэрыяфагіі, прапанаваў тэорыю згортвання крыві. Шаблон:Medik-stub