Жуль Бардэ
Жуль Борде | |
фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1870[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1961[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, імунолаг, урач, палітык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Імуналогія, бактэрыялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ілья Ільіч Мечнікаў |
Вядомы як | даследчык імунітэту |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
|
![]() |
Жуль Бардэ (фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet, 13 чэрвеня 1870 - 6 красавіка 1961) — бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).
Скончыў Брусельскі ўніверсітэт, дзе ў 1892 атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1894-1901 гг. працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў пастэраўскім інстытуце ў Парыжы. У 1901 г. арганізаваў пастэраўскі інстытут у Бруселі, дырэктарам якога заставаўся да 1940. У 1907-1935 гг. выкладаў бактэрыялогію і паразіталогію ў Брусельскім універсітэце.
Асноўныя навуковыя працы Ж. Бардэ прысвечаны імуналогіі. Ён усталяваў, што ў аснове імунных рэакцый ляжаць фізіка-хімічныя працэсы, паказаў механізм аглютынацыі, гемоліза, прэцыпітацыі, дэзінтаксікацыю, высвятліў ролю камлементу ў рэакцыі імунітэту. Сумесна з М. гГеем адкрыў рэакцыю канглютынацыі. Распрацаваў разам з А. Жангу рэакцыю звязвання камлементу. У 1906 г. сумесна з А. Жангу вылучыў бацылу-ўзбуджальніка коклюшу і прапанаваў асяроддзе для яго культывавання. Распрацаваў вучэнне аб анафілаксіі (1921) і тэорыю бактэрыяфагіі, прапанаваў тэорыю згортвання крыві.
|
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Jules Bordet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Бруселі
- Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Постаці бельгійскай медыцыны