Гарнастаевіцкі сельсавет
Гарнастаевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Свіслацкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарнастаевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 14 лютага 1977 |
Гарнаста́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарнастаевічы.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Міхайлаўскі сельсавет у складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Міхайлы. З 20 верасня верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да сельсаветы далучана частка скасаванага Крапіўніцкага сельсавета. 18 верасня 1967 года перайменаваны ў Гарнастаевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарнастаевічы. 14 лютага 1977 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Поразаўскага пассавета.
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.